Спорт11

Беларусы згуляюць на знакамітым «Олд Трафард»

У першым раўндзе алімпійскага футбольнага турніру Беларусь згуляе з Бразіліяй, Егіптам і Новай Зеландыяй

У першым раўндзе алімпійскага футбольнага турніру Беларусь згуляе ў групе С супраць Бразіліі, Егіпта і Новай Зеландыі. Лёсаванне прайшло 24 красавіка ў сталіцы ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў Лондане.

У групу, А трапілі Вялікабрытанія, Сенегал, ААЭ і Уругвай, у групу В — Мексіка, Паўднёвая Карэя, Габон і Швейцарыя, у групу D — Іспанія, Японія, Гандурас і Марока.

Расклад гульняў у групе С:

26 ліпеня. Беларусь — Новая Зеландыя (Ковентры, пачатак у 21.45 па мінскім часе), Бразілія — Егіпет (Кардыф, 21.45).

29 ліпеня. Бразілія — Беларусь (Манчэстэр, 14.00), Егіпет — Новая Зеландыя (Манчэстэр, ўзнакаміты стадыён «Олд Трафард», 16.45).

1 жніўня. Бразілія — Новая Зеландыя (Ньюкасл, 16.30), Егіпет — Беларусь (Глазга, 16.30).

У чвэрцьфінале 4 жніўня найлепшая каманда групы С згуляе з другой камандай групы D (Ньюкасл, 19.00), другая каманда групы С — з першай камандай групы D (Манчэстэр, 14.00).

Паўфіналы пройдуць 7 жніўня (у Лондане і Манчэстэры), матч за трэцяе месца — 10-га (у Кардыфе), фінал — 11-га (на лонданскім «Уэмблі»).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі37

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў47

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць