Усяго патроху

Відавочцы: Пры абрэзцы дрэваў у Мінску знішчылі гнёзды з птушанятамі

Згодна закона знішчэнне гнёздаў дазволена з 16 кастрычніка па 15 красавіка.

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуліся чытачы, якія паведамілі, што ў адным з мінскіх двароў рабочыя абразаюць кроны дрэваў разам з птушынымі гнёздамі. У тых гнёздах, сцвярджаюць сведкі, ужо вывеліся птушаняты. Пры абрэзцы дрэваў яны гінуць. Здарылася гэта ў дварах вуліцы Кісялёва.

Такія выпадкі здараюцца даволі часта. І нярэдка людзі скардзяцца ў камунальныя службы акурат на шум ад птушак, а таксама антысанітарыю ў дварах.

Аднак, варта памятаць, што знішчэнне спілоўванне і знішчэнне гнёздаў згодна з Законам «Аб жывёльным свеце», можа праводзіцца выключна ў адведзеныя для гэтага тэрміны.
Так, згодна раздзела 4, ч. 3.5 арт. 19 разбурэнне гнёздаў птушак, размешчаных на насаджэннях у населеных пунктах, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых будынках і збудаваннях, дазволена з 16 кастрычніка па 15 красавіка — то бок, да пачатку гнездавога сезону.
Знішчэнне жылых гнёздаў з 15 красавіка да сярэдзіны кастрычніка ў залежнасці ад памеру нанесенай шкоды караецца згодна адміністрацыйнага або крымінальнага кодэксу.

Што рабіць, калі ў ходзе абрэзкі дрэў знішчаюцца жылыя птушыныя гнёзды? Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» раіць у такіх выпадках дзейнічаць паводле наступнага алгарытму:

1. Неадкладна праінфармаваць тэрытарыяльны орган Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Тэлефон можна даведацца ў даведцы або на сайце Мінпрыроды. Не забудзьцеся запісаць імя і прозвішча чалавека, які прыняў ваша паведамленне.

2. Задакументаваць тое, што адбываецца і запісаць тэлефоны іншых відавочцаў. Палічыць, колькі гнёздаў і птушанят ўжо знішчана, колькі гнёздаў яшчэ знаходзіцца на дрэвах. Калі пад рукой няма фотаапарата — зрабіце фота на мабільны тэлефон. .

3. Паведаміць у АПБ па тэлефонах (8017-263-06-13, 8029-223-06-13, 8029-101-68-87) або па электроннай пошце ([email protected]). Не забудзьцеся пазначыць свае кантактныя дадзеныя — супрацоўнікі арганізацыі звяжуцца з вамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць