Квіткі на гарадскую электрычку пачалі прадаваць у тэрміналах на мінскім вакзале
Квіткі на электрацягнік гарадскіх ліній цяпер можна набыць і ў аплатна-даведачных тэрміналах самаабслугоўвання на чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі.
Нагадаем, у студзені 2012 года ў пяці тэрміналах пачалі прадаваць праязныя дакументы на прыгарадныя цягнікі. Аплаціць іх можна з дапамогай банкаўскай пластыкавай карты, паведамляе прэс-служба БЧ.
Адзін тэрмінал усталяваны ў фае вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, яшчэ чатыры - у зале прыгарадных касаў. Скарыстацца паслугай могуць уладальнікі пластыкавых карт усіх банкаў краіны. Варта ўлічыць, што продаж праязных дакументаў ажыццяўляецца толькі па поўным тарыфе. У тэрмінале можна аформіць праязныя дакументы і на ручную паклажу. Ільготныя праязныя дакументы па-ранейшаму афармляюцца ў касах. Акрамя гэтага, у тэрмінале нельга набыць квіткоў да станцый, размешчаных у пагранічнай зоне.
Цяпер гарадскія электрычкі ездзяць па маршруце Мінск - Ждановічы-Беларусь і Мінск - Рудзенск. Пры куплі білетаў на вакзалах цана адной паездкі складае 2000 рублёў, пры куплі ў кандуктара - 3000 рублёў. У будучыні швейцарскія электрычкі Stadler плануецца запусціць яшчэ па 3 лініях: Мінск - Смалявічы, Мінск - Нацыянальны аэрапорт “Мінск” і Мінск - Дзяржынск.
Каментары