Кіраўніцтва Івацэвіцкай калоніі №22, дзе адбывае пакаранне актывіст Аляксандр Францкевіч, праінфармавала вязня, што яму адмоўлена ў спатканні, якое прызначалася на 4 траўня.
Як паведаміла ягоная маці Таццяна, пра гэта яна даведалася толькі ўвечары 26 красавіка, аднак прычыну адмовы ёй не паведамілі. Адвакат Францкевіча паспрабуе гэта высветліць у бліжэйшы час. У Аляксандра 6 траўня – дзень народзінаў і маці хацела павіншаваць яго.
Доўгатэрміновае (трохсуткавае) спатканне з блізкімі даецца згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам і можа быць адмененае за парушэнні рэжыму адбыцця пакарання. Аднак у Францкевіча такіх парушэнняў не было.
***
Нагадаем, Аляксандра Францкевіча асудзілі 27 траўня 2011 года адразу па некалькіх артыкулах (ч.2 арт. 351 КК (наўмыснае знішчэнне камп'ютарнай інфармацыі), і ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) да 3 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (па справе анархістаў).
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары