Свет

Эўропа стане экалягічна чыстай

Згодна з рашэньнем Эўрапейскай Рады, у 2020 г. доля ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі (ветру, вады, сонца і біяпаліва) у структуры энэргетыкі ЭЗ павінна скласьці 20%.

Эўрапейская Рада прыняла гістарычнае рашэньне па барацьбе са зьменамі клімату

На паседжаньні Эўрапейскай Рады, што адбылося 8—9 сакавіка ў Брусэлі, лідэры дзяржаваў і ўрадаў краінаў‑чальцоў Эўразьвязу падтрымалі прапановы Эўрапейскай Камісіі, накіраваныя на пабудаваньне экалягічна чыстай энэргетыкі ЭЗ.

Рашэньне Эўрапейскай Рады тычылася павышэньня долі ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі ў структуры эўрапейскай энэргетыкі, скарачэньня выкідаў парніковых газаў у атмасфэру і павышэньня энэргаэфэктыўнасьці электрапрыбораў, транспартных сродкаў, архітэктурных збудаваньняў і электрагенэратараў у ЭЗ.

Згодна з рашэньнем Эўрапейскай Рады, у 2020 г. доля ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі (ветру, вады, сонца і біяпаліва) у структуры энэргетыкі ЭЗ павінна скласьці 20%. Выкіды СО2 у атмасфэру павінны скараціцца на 20% ад узроўню 1990 г. Таксама на 20% павінен павысіцца ўзровень энэргаэфэктыўнасьці новых тэхналёгіяў.

Рашэньні Эўрапейскай Рады грунтуюцца на Інтэграваным пакеце мераў па рэфармаваньні энэргетычнай галіны ЭЗ, прадстаўленым Эўрапейскай Камісіяй 10 студзеня.

У трэцім квартале 2007 г. Камісія выступіць з канкрэтнымі прапановамі, што датычаць схемаў выкананьня стратэгіі кожнай дзяржавай ЭЗ.

У Эўрапейскую Раду ўваходзяць кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў‑чальцоў ЭЗ. Паседжаньні Рады адбываюцца некалькі разоў на год. Па больш падрабязную інфармацыю заходзьце сюды.

Фота Анатоля Клешчука

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць