Дэпутатамі палаты прадстаўнікоў нанесены моцны ўдар па эканамічнай незалежнасці краіны, гаворыцца ў адкрытай заяве Партыі БНФ, прынятай 2 мая ўправай партыі паводле даручэння сойма.
2 красавіка было ратыфікавана міжурадавае
На думку Партыі БНФ, такім чынам «Газпром» атрымаў сродкі ўплыву на працэс і вынікі прыватызацыі беларускай прамысловасці.
«Дэлегаванне расійскай газавай манаполіі „Газпром“ права вызначаць кошт паставак газу для беларускіх спажыўцоў дала гэтаму замежнаму прадпрыемству магутны рычаг уплыву на беларускую прамысловасць. У сітуацыі, калі прыватызацыя беларускіх прамысловых аб’ектаў становіцца непазбежнай і блізкай перспектывай, кантроль над коштамі паставак энерганосьбітаў мае стратэгічнае значэнне. Пры такіх умовах перадача права фарміравання цаны на газ замежнаму прадпрыемству, якое знаходзіцца ў простай залежнасці ад кіраўніцтва замежнай дзяржавы, стварае рэальную небяспеку, што працэс і вынікі прыватызацыі будуць супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі», — заяўляе Партыя БНФ.
«Фактычна, зараз „Газпром“ (а значыць — урад Расійскай Федэрацыі) будзе вырашаць, па якіх коштах пастаўляць газ беларускім спажыўцам. Гэта дазволіць расійскаму капіталу праводзіць рэйдарскі захоп перспектыўных беларускіх прадпрыемстваў, даводзячы іх да банкруцтва высокімі коштамі на энерганосьбіты», — адзначаецца ў дакуменце.
Партыя БНФ заяўляе, што такія дзеянні ўрада і парламента супярэчаць нацыянальным інтарэсам Беларусі, нясуць сур’ёзную пагрозу эканамічнай і палітычнай незалежнасці краіны. Партыя заклікае ўрад і Міністэрства эканомікі перагледзець пастанову (пагадненне) аб фарміраванні цэн для спажыўцоў прыроднага газу і замацаваць дзяржаўнае рэгуляванне цэн на энерганосьбіты для прадпрыемстваў, якія падлягаюць прыватызацыі, тэрмінова аднавіць працу па дыверсіфікацыі паставак энерганосьбітаў, у тым ліку неадкладна пачаць перамовы з краінамі Еўрасаюза для стварэння магчымасці транспартавання ў Беларусь звадкаванага газу.
Каментары