Культура44

Як будзе выглядаць білет у Нацыянальны мастацкі музей — фота

Дызайнерка Маргарыта Канавалава атрымала за яго прэмію памерам 3,5 мільёна рублёў.

Пераможцаю зрабілася графічная дызайнерка з Менску Маргарыта Канавалава. На пярэднім баку білета выяўлены фрагмент карціны Івана Хруцкага «Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі». І на пярэднім, і на заднім баках білета прысутнічаюць элементы музейнай архітэктуры.

Грашоваю прэміяй памерам 3,5 млн руб. Маргарыту Канавалаву ўзнагародзіў партнёр музею – прадпрыемства «British-American Tabacco Trading Company».

«Мабыць, дызайнерка выбрала менавіта гэты фрагмент таму, што мінулы год быў абвешчаны годам Хруцкага, прайшло некалькі цікавых, яркіх выставаў гэтага мастака – у Беларусі, Літве, Парыжы; выйшлі манаграфіі, прысвечаныя яму», – пракаментавала загадчыца аддзелу навукова-асветнай дзейнасці Нацыянальнага мастацкага музею Ірына Скварцова.

Дарэчы,

фрагмент згаданай карціны Хруцкага можна ўбачыць і на купюры наміналам 1 тыс. руб.
«Думаю, асацыяцыя з тысячнаю купюраю тут простая. Магчыма, тут ёсць нейкая іранічнасць, уласцівая постмадэрнізму, і гэта было прыцягальным для сябраў журы, якія прагаласавалі за гэтую працу», – адзначыла Ірына Скварцова.

Паводле яе, самым цяжкім у вызначэнні пераможцы быў прыкладна аднолькавы ўзровень майстэрства пададзеных на конкурс працаў. «Пры ацэнцы працаў на першы план выходзілі фармальныя прыёмы – пытанні кампазіцыі, каларыту, вобразнасці», – падкрэсліла прадстаўніца музею.

Для школьнікаў білет у Нацыянальны мастацкі музей каштуе 5 тыс. руб., для студэнтаў – 8 тыс., дарослыя плацяць 20 тыс. руб.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Усе навіны →
Усе навіны

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць