Грамадства11

У Мінску адменены кангрэс Асамблеі НДА

Кіраўніцтва IBB адмовілася даць памяшканне для правядзення кангрэса.

Чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў (Асамблея НДА), які планавалася правесці 5–6 мая ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB), не адбудзецца. Як паведаміў кіраўнік выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак, кіраўніцтва IBB адмовілася даць памяшканне для правядзення кангрэса.

Асамблея НДА — найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднанне няўрадавых дэмакратычных арганізацый і ініцыятыў. Заснавана ў 1997 годзе, сёння ўключае больш за 300 арганізацый.

Асамблеі НДА тройчы адмаўлялі ў рэгістрацыі ў Беларусі. У 2011 годзе аб’яднанне было зарэгістравана ў Літве.

Як адзначыў Лісічонак, IBB «быў бы рады прыняць гэты форум». «Аднак Мінгарвыканкам, які мае долю ўласнасці ў гэтым памяшканні, раптам адмовіў нам у арэндзе. Сёння ўвесь дзень працягваліся перамовы ў Мінгарвыканкаме, але яны скончыліся нічым. Мы вымушаны перанесці мерапрыемства на іншы дзень, які паведамім дадаткова», — сказаў ён.

«Адмова ў правядзенні буйнога форуму грамадзянскай супольнасці ў Беларусі яшчэ раз паказвае на тое, што ўлады Беларусі працягваюць супрацьпастаўляць сябе грамадству. Відавочна, што гэта палітычнае рашэнне, якое прымалася не ў сценах Мінгарвыканкама», — заявіў Лісічонак.

Цяпер, паводле яго слоў, аргкамітэт кангрэса абмяркоўвае перанос мерапрыемства на чэрвень.

Лісічонак адзначыў, што на форум былі запрошаны прадстаўнікі грамадскіх арганізацый разнастайных інтарэсаў. На працягу двух дзён прадстаўнікі прыкладна 200 арганізацый — членаў Асамблеі НДА планавалі не толькі абраць новае кіраўніцтва, але і абмеркаваць стан грамадзянскай супольнасці, развіццё рэгіянальных ініцыятыў, масмедыя, прасоўванне грамадскага дыялогу, узаемадзеянне з палітычным сектарам, ролю Асамблеі НДА ў Беларусі.

У першы дзень мерапрыемства ўдзельнікі планавалі заслухаць справаздачу кіраўніцтва пра дзейнасць за мінулыя тры гады. Павінны былі быць прыняты рэзалюцыі і заявы па найболей актуальных пытаннях дзейнасці арганізацый трэцяга сектара, адносін паміж грамадзянскай супольнасцю і дзяржавай, дыялогу ўнутры грамадства.

На другі дзень быў запланаваны фестываль грамадскіх арганізацый у выглядзе відэапрэзентацый дзейнасці і стэндаў. Лепшыя арганізацыі меркавалася ўзнагародзіць каштоўнымі падарункамі.

У панэльных дыскусіях «НДА і грамадства», «НДА і Еўропа» эксперты з розных абласцей планавалі абмеркаваць, што могуць даць НДА грамадству Беларусі, ці магчыма рэалізацыя праеўрапейскіх праектаў НДА без супрацоўніцтва з дзяржаўнай уладай Беларусі і іншыя важныя пытанні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць