Грамадства44

У Гомелі адменены прагляд фільма пра сталінскія рэпрэсіі

Гомельская гасцініца «Турыст» скасавала дагавор аб арэндзе канферэнц-залы для прэзентацыі фільма «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён», прысвечанага сталінскім рэпрэсіям на тэрыторыі вобласці.

Грамадскія актывісты планавалі правесці прэзентацыю 19 мая. Арганізатарам выступіла кааліцыя «Наша альтэрнатыва».

Як паведаміў аўтар ідэі фільма Канстанцін Жукоўскі, 15 мая ён заключыў дагавор з адміністрацыяй гасцініцы на арэнду канферэнц-залы і адплаціў паслугі. «Ніякіх праблем не было, але ўжо сёння, 16 мая, мне патэлефанавалі з гасцініцы і паведамілі, што дагавор скасаваны, прапанаваўшы забраць грошы. У адміністрацыі заявілі, што ў канферэнц-зале плануецца рамонт, хаця днём раней аб гэтым не было і гаворкі», — адзначыў актывіст.

Ён звязвае адмову ў арэндзе з тым, што актывісты 16 мая запрасілі на прэм’еру супрацоўнікаў КДБ, ідэалагічных аддзелаў і БРСМ.
«Нам было цікава правесці шырокую грамадскую дыскусію на тэму ролі Сталіна ў гісторыі з зацікаўленымі людзьмі. Мабыць, у прадстаўнікоў улады і сілавых структур няма аргументаў супраць таго, што паказана ў нашым фільме, факт сталінскіх рэпрэсій яны адмаўляюць, бо лічаць сябе нашчадкамі таго рэжыму», — выказаў меркаванне Жукоўскі.

Фільм здымаўся са жніўня 2011 года па сакавік 2012 года. Актывісты збіралі інфармацыю аб месцах масавых растрэлаў людзей, паказанні сведак, сваякі якіх зведалі сталінскія рэпрэсіі.

«Лінія Сталіна — гэта не абарончы рубеж у Мінскай вобласці, а лінія тэрору супраць беларускага народа. На жаль, улады ўпарта замоўчваюць гістарычныя факты, адмаўляючы сталінскія рэпрэсіі. Аб гэтым гаворыць і той факт, што калі ў 2007 годзе пад Гомелем раскапалі месцы масавых расстрэлаў людзей, улады палічылі за лепшае адмаўчацца і сказалі, што там былі забіты чырвонаармейцы», — дадаў суразмоўца БелаПАН.

Каментары4

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць