Усяго патроху11

Беларускі касмічны апарат плануецца запусціць 22 ліпеня

Федэральнае касмічнае агенцтва Расіі (Раскосмас) прызначыла на 22 ліпеня раней адкладзены з-за рознагалоссяў з Казахстанам запуск ракеты «Саюз» з блокам пяці касмічных апаратаў («Канопус-В», БКА, МКА-ПН1, ADS-1, TET-1), паведамляе РІА Новости.

Расійскі апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі «Канопус-В», даныя з якога будзе выкарыстоўваць, у прыватнасці, Расгідрамет, беларускі спадарожнік БКА («Беларускі касмічны апарат»), першы апарат з серыі малых навуковых спадарожнікаў МКА-ФКІ«МКА-ПН1» («Зонд-ПП»), канадскі спадарожнік ADS-1B і нямецкі TET-1 знаходзяцца на касмадроме Байканур з сярэдзіны красавіка.

У якасці тэрміну запуску раней называлася першая палова 2012 года, затым 7 чэрвеня. Пазней тэрмін запуску быў адсунуты на 21 чэрвеня, аднак улады Казахстана доўга не ўзгаднялі старт з-за адсутнасці міждзяржаўнага пагаднення аб раёнах падзення ступеняў ракет-носьбітаў.

Апрача запуску пяці спадарожнікаў з-за гэтых рознагалоссяў быў атрыманы запуск еўрапейскага метэаралагічнага касмічнага апарата MetOp-B на ракеце-носьбіце «Саюз-2.1а». Згодна з апошнімі звесткамі, ён можа адбыцца ў другой палове ліпеня.

У сярэдзіне чэрвеня прэм’ер-міністр Казахстана Карым Масімаў пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым даў Расіі дазвол на правядзенне запускаў касмічных апаратаў з Байканура.

Беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі створаны па заказе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Запуск першага спадарожніка гэтага тыпу адбыўся 26 ліпеня 2006 года з касмадрома Байканур, аднак закончыўся няўдачай з-за аварыі ракеты-носьбіта «Днепр».
Гэта будзе другі беларускі спадарожнік ДЗЗ. У далейшым гэты касмічны апарат папоўніць групоўку спадарожнікаў, якая будзе выкарыстоўвацца ў інтарэсах Саюзнай дзяржавы. Маса спадарожніка складае 400 кг, яго апаратура зможа адрозніваць на Зямлі аб’екты памерам ад двух метраў, праектны тэрмін службы касмічнага апарата пяь-сем гадоў.

БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць