Грамадства33

Палітвязні перадусім

Палітыка ЕС адносна Беларусі не можа змяніцца, пакуль не вырашана пытанне палітзняволеных, заяўляе пасол Вялікабрытаніі.

«Палітыка Еўрапейскага саюза адносна Беларусі не можа змяніцца да таго часу, пакуль не будзе вырашана пытанне з палітычнымі зняволенымі», — заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН пасол Вялікабрытаніі ў Мінску Розмары Томас.

«Мы не хочам садзейнічаць паўтарэнню гэтага цыкла: спачатку выбары, потым палітзняволеныя, а затым — спроба выкарыстаць палітзняволеных для таго, каб аднавіць дыялог з Еўрасаюзам. Гэта ўжо, па-мойму, трэці ці чацвёрты абарот», — адзначыла дыпламат.

Еўрасаюз «па-сапраўднаму зацікаўлены ў тым, каб перапыніць гэты цыкл». «Гэта няпроста для абодвух бакоў, але я ўпэўнена, што калі б мы маглі знайсці спосаб пераадолець гэтую перашкоду, то вынікам была б больш сталая фаза ў адносінах, што пайшло б на карысць усім зацікаўленым бакам. Пакуль сітуацыя не змянілася, немагчыма мець цывілізаваны дыялог», — канстатавала Томас.

Сацыяльна-палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, паводле ацэнкі пасла, рэгрэсуе.

«Такія, на жаль, мае ўласныя назіранні. Я думаю, зараз самы спрыяльны час для таго, каб улады задумаліся аб нейкіх кроках у бок лібералізацыі, — лічыць дыпламат. — Гэта ў інтарэсах самой Беларусі ў доўгатэрміновай перспектыве. Вам неабходна грамадства не раздзеленае ўнутранымі канфліктамі, а ў якім людзі не баяцца самавыяўляцца — не толькі ў сэнсе свабоды выказвання, але і ў сэнсе крэатыўнасці. Для гэтага неабходна стварыць пэўнае асяроддзе, пэўную атмасферу».

Томас звярнула ўвагу на тое, што беларускія ўлады пастаянна паўтараюць: Беларусь — еўрапейская краіна.

«З геаграфічнага пункту гледжання гэта абсалютна правільна. Беларусь таксама, бясспрэчна, еўрапейская краіна з пункту гледжання культуры і гісторыі. Аднак цяперашняя сістэма адносінаў паміж грамадствам і ўладнымі структурамі вельмі моцна адрозніваецца ад той, што склалася ў большасці еўрапейскіх краін», — падкрэсліла пасол.

Змена гэтай сітуацыі дапамагла б краіне «рэалізаваць свой несумнеўны патэнцыя», пераканана Томас.

Яна таксама падкрэсліла неабходнасць паслядоўных і ўзважаных крокаў у бок эканамічнай лібералізацыі. «Гэта дапамагло б забяспечыць росквіт Беларусі ў доўгатэрміновай перспектыве», — заявіла пасол.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць