Літаратура55

Віктар Шніп. Балада Яна Кішкі

(?-26.07.1592)

У Княстве Вялікім, як сэрца, Айчына
Твая, для якой нарадзіўся, жывеш.
Шуміць ля дарогі старая рабіна,
Карэнні, як косці, у пыльнай траве.

У Лоску табе сняцца Рым і Балонья,
Дзе ты навучаўся Айчыну любіць,
Але не за тое, што ўсіх нас бароніць,-
За тое, што можам яе бараніць.

Друкарню тваю пахваліў бы Скарына,
Бо ты, як Скарына, асвету нясеш.
І кнігі твае, як у сценах цагліны
Вялікага замка, што Княствам завеш.

Пра славу не марыш, бо слава-атрута,
Якая, душу раз’ядаючы ўсім,
Прыносіць аднойчы пажары і смутак,
А потым знікае, як з вогнішча дым.

І ты каля вогнішча крок прыпыняеш,
На попел, нібы на былое, глядзіш.
І сёння ты лепшых краёў не шукаеш,
І Лоск не заменіць ніякі Парыж.

Шуміць ля дарогі старая рабіна,
І сыплецца лісце пад колы карэт,
Як сэрцы людскія пад ногі Айчыны,
Каб ведаў Айчыну тваю белы свет.

* * *

    Ян Кішка — дзяржаўны і культурны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вучыўся ў Базэлі, Цюрыху, Рыме, Неапалі і Балонні. З 1569 г. — крайчы ВКЛ, з 1579 г. падчашы ВКЛ, стараста жамойцкі (1579), з 1588 г. віленскі кашталян, з 1589т г. ваявода брэсцкі, дзяржаўца быстрыцкі і цівун эйрагольскі. Удзельнік паходаў Стэфана Баторыя на Маскоўскае княства.

    Заснаваў Арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венграве, Лоскую друкарню, пабудаваў на сваіх землях некалькі бажніцаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць