Здарэнні11

У Мінску — усплеск кватэрных крадзяжоў, учыненых «сацработнікамі»

Дзейнічаюць зламыснікі арганізавана, добра рыхтуюцца.

Апошнім часам у Мінску зафіксавана больш за дзясятак аднатыповых кватэрных крадзяжоў, ахвярамі якіх станавіліся людзі пажылога ўзросту.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, злачынствы мелі месца ў Заводскім, Ленінскім, Першамайскім і Цэнтральным раёнах горада. Дзейнічаюць зламыснікі арганізавана, па прадуманай і добра разыгранай схеме, перад учыненнем крадзяжоў праводзяць так званую разведку і рэкагнасцыроўку.

Ва ўсіх выпадках напярэдадні крадзяжу ў кватэры ахвяр прыходзілі смуглыя жанчыны (часам з дзецьмі) з прапановай нядорага набыць прадметы пасцельнай бялізны, рушнікі або адзенне.
Менавіта ў гэты час і выбіралася чарговая ахвяра. Галоўным чынам тарговак цікавілі адзінокія пенсіянеры. Прыгледзеўшы аб’ект, «разведчыцы» запаміналі размяшчэнне пакояў, абстаноўку ў кватэры, калі ўдавалася прадаць што-небудзь, заўважалі месца, адкуль прыносілі грошы для разліку.

Вечарам гэтага ж дня ці назаўтра ў выбраную кватэру прыходзіла яшчэ адна дэлегацыя. Адна, а часцей дзве жанчыны, называліся супрацоўнікамі Мінгаза, або работнікамі сацыяльных службаў, або прадстаўнікамі раённых адміністрацый.
У іх задачу ўваходзіла максімальнае адцягненне ўвагі састарэлага чалавека. Пры гэтым праверка газавага абсталявання або прапановы аб аказанні дапамогі адбываліся на кухні, ахвяру ж паварочвалі спінай да прыхожай або іншых пакояў. У гэты момант у кватэры з’яўлялася яшчэ адна жанчына, якая і ўчыняла крадзеж. Зламысніцы выдатна ведалі ўсе зацішныя куткі, у якіх састарэлыя людзі хаваюць свае зберажэнні. Як правіла, на пошукі такіх месцаў і крадзеж ішло 5–8 хвілін.

«У адным з выпадкаў на вуліцы Карастаянавай дачасна прыйшла ўнучка і застала ўсіх трох непасрэдна падчас крадзяжу: дзве жанчыны „апрацоўвалі“ састарэлую гаспадыню на кухні, а адна ў пальчатках абшуквала пакой,
— расказвае падрабязнасці начальнік аддзела па раскрыцці кватэрных крадзяжоў упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Мікалай Шыбалка. — Госці адразу ж ацанілі сваё крытычнае становішча і, скарыстаўшыся замяшаннем маладой дзяўчыны, адштурхнуўшы яе, рынуліся да выхаду. Адышоўшы ад першага шоку, дзяўчына паведаміла ў міліцыю, аднак затрымаць зламысніц не ўдалося, хутчэй за ўсё, іх чакала машына».

З пачатку мая гэтага года ў сталіцы зафіксавана 13 падобных крадзяжоў.
Ва ўсіх выпадках ахвяры злачынстваў — людзі вельмі састарэлага ўзросту, ад 75 да 87 гадоў. Злачынцы выкрадалі грашовыя зберажэнні або ювелірныя вырабы. Больш за ўсё выкрадзена з кватэры па вуліцы Райніса — 8,5 млн. рублёў.

Цяпер супрацоўнікі крымінальнага вышуку адшукваюць злачынную групу, на яе затрыманне арыентуюцца нарады, якія заступаюць на службу. Міліцыянеры шукаюць трох смуглых жанчын 40–50 гадоў з доўгімі фарбаванымі ў славянскія колеры валасамі, сярэдняга росту і целаскладу. Падчас зносін з пенсіянерамі жанчыны робяць паметкі ў школьны тонкі сшытак у клетачку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць