Эканоміка44

Куды ж пайшоў працаваць Сяргей Румас?

Што такое «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і чым ён займаецца?

Былы віцэ-прэм’ер Сяргей Румас 31 ліпеня атрымаў новую пасаду — старшыні праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Гэта відавочнае паніжэнне ў пасадзе. Чым цяпер будзе займацца фінансіст?

Загад аб стварэнні Банка развіцця Рэспублікі Беларусь быў дадзены кіраўніком дзяржавы год таму, у чэрвені 2011 года. Галоўны факт, які характарызуе яго дзейнасць, — гэта не банк у класічным разуменні.

Асноўная мэта арганізацыі — фінансаванне дзяржаўных праграм. Раней гэты груз вісеў на «Беларусбанку» і «Белаграпрамбанку»,
кіраўніком якога, дарэчы, раней працаваў Румас. Ільготныя крэдыты, выдадзеныя калгасам і іншым стратным арганізацыям, вярталіся ў банкі не заўсёды, што псавала справаздачнасць галоўных банкаў краіны.
Параду аб стварэнні асобнай структуры неаднаразовы давалі эканамісты Міжнароднага валютнага фонду.

Апроч таго, на Банк развіцця Рэспублікі Беларусь пераклалі абслугоўванне дзяржаўных пазыкаў, узятых у замежнікаў.

Заснавальнікамі банка сталі Нацбанк (5%) і Савет Міністраў (95%), якія разам унеслі ў статутны фонд каля $2,5 мільёна. Цікава, што, паводле афіцыйнай справаздачнасці,

Банк развіцця паспеў зарабіць за 2011 год каля $4 мільёнаў.
А працавала ў ім усяго тры чалавекі.

Сярод кандыдатаў на кіраўніцтва ў банку часта называўся Сяргей Румас. Праўда, старшыня Нацбанка Надзея Ермакова паўтара месяца таму публічна абвергла гэтыя чуткі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць