У чацвер, 6 верасня, пасля актыўных дэбатаў Сейм у другім чытанні зацвердзіў папраўкі да Закона аб грамадзянстве, якія, апроч іншага, прадугледжваюць магчымасць для грамадзян Латвіі мець двайное грамадзянства.
Папраўкі, якія ўступяць у сілу 1 студзеня 2013 года, прадуглелджваюць цэлы шэраг змен: ад магчымасці грамадзян Латвіі мець двайное грамадзянства з цэлым шэрагам дзяржаў да палегчанага парадку атрымання грамадзянства дзецьмі, народжанымі за мяжой.
Так, права на прызнанне двайнога грамадзянства можна будзе атрымаць і грамадзянам іншых краін, якія не звязаныя дамовай аб узаемным прызнанні двайнога грамадзянства, атрымаўшы адпаведны дазвол Кабінета міністраў.
Грамадзянства Латвіі будзе таксама прысуджацца ўсім дзецям, народжаным у краіне, незалежна ад грамадзянскага статусу бацькоў, у выпадку, калі бацькі абавязваюцца прышчапіць яму павагу да дзяржавы і навучыць яго латышскай мове.
-
Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі
-
Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і вярне сваю польскую ўзнагароду
-
Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны
Каментары