Грамадства2323

Застацца беларускай у Польшчы — ці рэальна? - відэарэпартаж

Ілона Карпюк з Беластока: «Калі быў перапіс насельніцтва, я ведала, што запішуся беларускай».

А ці ведаеце вы, што па той бок Белавежскай пушчы, за Заходнім Бугам і шэнгенскай мяжой, таксама жывуць беларусы? «НН» распачынае серыю відэарэпартажаў пра беларусаў Падляшша, тэрыторыі на захадзе былога Вялікага Княста Літоўскага, якая цяпер знаходіцца ў складе Польшчы. Што гэта за людзі? Як выглядае іх жыццё?

Ці можна заставацца беларусам у Польшчы — і ў аб’яднанай Еўропе?

Нашая першая гераіня — 30-гадоваяІлона Карпюк, вакалістка гурту «Ilo&friends». Ілона нараділася ў Гайнаўцы — гэта мястэчка ў беластоцкім ваяводстве, у нейкіх двух дзясятках кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Бацькі Ілоны размаўлялі ў сям’і па-польску, а дзяды — па-беларуску. Ад іх яна і навучылася мове продкаў.

«Памятаю, у час канікул уставалі зранку з стрыечнымі братамі, і бабуля ўставала. І так складана ёй было па-польску гаварыць, але пыталася: «Цо хцэце з’есць на сняданне?» Мы ў пэўны момант сказалі: «Бабця, гаварыце па-свойму, усё разумеем», —
узгадвае сваё дзяцінства Ілона.

Усведамленне нацыянальнай тоеснасці прыходзіла да яе паступова. Важную ролю ў гэтым адыграла вучоба ў беларускім ліцэі і дзейнасць у «Беларускім аб’яднанні студэнтаў». Там Ілона сустрэла сваё каханне — Радаслава Дамброўскага. «Беларускасць нас з'яднала», кажа яна.

З нядаўняга часу Ілона працуе менеджарам культурных праектаў у беластоцкай оперы. Новы будынак опернага тэатра — ультрасучасны гмах са шкла і бетона — гэта найбуйнейшая інвестыцыя ў галіне культуры ва ўсім Еўрасаюзе апошняга часу. Разлік зроблены на тое, каб з дапамогай гэтага тэатра ператварыць Беласток у міжнародны рэгіянальны культурны цэнтр. А тэатр — які, дарэчы, «па сумяшчальніцтве» выконвае функцыю Еўрапейскага цэнтра культуры — зробіцца пляцоўкай для правядзення міжнародных фестываляў.

«Для мяне быць еўрапейкай — гэта быць свабоднай», — кажа Ілона Карпюк. І застаецца пры гэтым беларускай.

Мы пабачылі Ілону ў розных месцах: на працы, дома, на рэпетыцыі яе гурту. Дарэчы, спявае яна таксама па-беларуску. Натуральна, ніякіх «забаронаў» і «чорных спісаў» для беларускамоўных выканаўцаў у Польшчы не існуе. Прапануем і вам пазнаёміцца з гэтай беларускай з Беластока з дапамогай нашага відэасюжэту.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць