Грамадства

Будаўніцтва Лядовых палацаў будзе прадоўжана

У Беларусі будзе прадоўжана будаўніцтва Лядовых палацаў у гарадах з насельніцтвам каля 100 тыс. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанню ўдзелу каманды Беларусі па хакею з шайбай у чэмпіянаце Расіі.

Ён падкрэсліў, што такія аб’екты з’яўляюцца спартыўна‑культурнымі цэнтрамі, і «сёння на гэта вялікі попыт».

Цяпер у рэспубліцы ўзведзена 10 Лядовых палацаў. Ні адзін з іх дзяржава не датуе — яны самаакупныя, падкрэсліў прэзідэнт. «Гэта нармальныя праекты з пункту гледжання эканомікі. Так, мы, напэўна, не вернем у бюджэт грошы — гэта сацыяльныя аб’екты, і не трэба на гэта спадзявацца. Але галоўнае, што мы грошы не трацім на іх утрыманне «, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у планах — узвядзенне Лядовых палацаў у такіх гарадах, як Баранавічы, Бабруйск, Орша, Ліда, Полацк. «Час ужо зрабіць, як у вядучых дзяржавах свету, — лічыць ён. — У Фінляндыі, Чэхіі — сотні лядовых пляцовак, а ў нас усяго дзесяць».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава траціць вялікія грошы на падтрымку спорту. Толькі на развіццё хакея ў 2006 годзе было зрасходавана амаль Br60 млрд. «Ні адна дзяржава столькі грошай «адкрыта» не ўкладвае», — падкрэсліў беларускі лідэр.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць