Эканоміка

Вытворчасць аўтабензіну ў Беларусі за студзень-кастрычнік вырасла на 16,3%

Вытворчасць аўтамабільнага бензіну ў Беларусі за студзень-кастрычнік 2012 года вырасла на 16,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2011-га і склала 3 056,6 тыс.т, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць дызельнага паліва, у тым ліку біядызельнага, за студзень-кастрычнік павялічылася на 32,5 працэнта і дасягнула 8 774,7 тыс.т. Выраб нафтавага паліва (мазуту) за дзесяць месяцаў склаў 5 732,2 тыс.т і знізіўся на 20,9%. Выпуск змазачных масел скараціўся на 18,4 працэнта да 87,5 тыс.т.

Запасы асноўных відаў нафтапрадуктаў на 1 лістапада 2012 года складалі ад 0,1% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці па дызельнаму паліву, у тым ліку біядызельнае (0,7 тыс.т), да 56,5 працэнта па змазачным маслах (4,9 тыс.т).

У 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м вытворчасць асноўных відаў нафтапрадуктаў у Беларусі вырасла на 18,8% і дасягнула Br66,7 трлн. Пры гэтым выраб дызельнага паліва павялічыўся на 26,3%, склаўшы 6,7 млн.т. Было выпушчана 3,1 млн.т бензіну, што на 0,7% менш за рэзультат 2010-га года. Выпуск топачнага мазуту павялічыўся на 26,5% да 5,6 млн.т. Выраб змазачных масел скараціўся на 2,5% да 127,7 тыс.т.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

За працу ў Аршанскім лясгасе школьнікам заплацілі па 100 рублёў замест абяцанай тысячы — бацькі і дзеці абураны20

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net3

«Гэта ўжо перабор». Мінчанка знайшла ў буціку Zara клатч з цвіллю1

Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні2

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць