Улада

У Гомелі адбыўся шахматны матч Прадпрымальнікі — Падаткавікі

У Гомелі прайшла матчавая сустрэча па шахматах каманд прадпрымальнікаў і падатковых інспектараў.

У Гомелі прайшла матчавая сустрэча па шахматах каманд прадпрымальнікаў і падатковых інспектараў. Ініцыятыва правядзення спартыўнага спаборніцтва належыла прадпрымальнікам, членам грамадскага аб’яднання «Адзінства». Спецыялісты ІМПЗ па Гомельскай вобласці прынялі выклік. Турнір праходзіў на сямі дошках. Як паведаміла БелаПАН выканаўчы дырэктар ГА «Адзінства» Іна Кустава, такія спаборніцтвы праводзіліся ў Гомелі ўпершыню.

Сярод мэтаў правядзення падобных сустрэч І.Кустава лічыць цесныя зносіны паміж прадпрымальнікамі і падатковымі работнікамі: «Гульня, як і гумар, і смех згладжвае паміж людзьмі ўсялякія бар’еры і непаразуменні. Не сакрэт, што існуе пэўны антаганізм: падатковыя органы — падаткаплатнікі. Першыя лічаць, што падаткаплатнікі штосьці ўтойваюць. Другія ж упэўнены, што падатковыя органы — кара боская, прыйдуць да прадпрымальнікаў і абяруць да ніткі. Гульня ў шахматы заклікана пераадолець усялякія бар’еры і стэрэатыпы».

Як варыянты арэны для спартыўнай сустрэчы разглядаліся баксёрскі рынг, ангар для пейнтбола, більярдны стол або дарожка ў боўлінгу. Шахматы, як самы інтэлектуальны від спорту, былі выбраны з узаемнай згоды бакоў. І.Кустава не выключае, што за шахматнай дошкай маглі сустрэцца тыя, «хто доўга вядзе баі ў кабінетах, адстойваючы свае інтарэсы».

Паводле слоў выканаўчага дырэктара ГА «Адзінства», прадпрымальнікі высока ацэньваюць узровень падрыхтоўкі падатковых інспектараў: «Каманда гомельскіх падатковых інспектараў неаднаразова станавілася прызёрам розных унутраных спаборніцтваў. Больш таго — начальнік інспекцыі МПЗ па Гомельскай вобласці Галіна Пашэд па‑сяброўску папярэдзіла нас, што шанцаў перамагчы падатковых інспектараў практычна няма».

Гульня закончылася ўнічыю. Інспектары падатковай службы і прадпрымальнікі раздзялілі торт у выглядзе шахматнай дошкі — прыз пераможцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол4

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі52

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол4

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць