Фэстываль пройдзе з 20 траўня па 4 чэрвеня. Гэту акцыю штогод праводзіць у Прыбайкальлі Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага
Адкрыецца тыдзень у абласным краязнаўчым музэі выставай?конкурсам «Беларускае рамяство жыве ў Прыбайкальлі», паведаміў старшыня таварыства Алег Рудакоў. У экспазыцыі будзе прадстаўлена творчасьць лепшых майстроў дэкаратыўна?прыкладнога мастацтва, якія пражываюць у Іркуцкай вобласьці. Тут можна будзе ўбачыць самыя разнастайныя вырабы: ад традыцыйных беларускіх ручнікоў да сучасных рэчаў, напрыклад торбачкі для сотавага тэлефона, упрыгожанай нацыянальным беларускім арнамэнтам.
Упершыню ў рамках Тыдня беларускай культуры адбудзецца навучальны сэмінар «Беларуская традыцыя». Ён уключае заняткі па сэнсавай вышыўцы, удзельнікі якога даведаюцца пра нацыянальныя сымбалі, якія выкарыстоўваюцца ў рукадзельлі, законы спалучальнасьці розных беларускіх арнамэнтаў. Адкрыецца тыдзень у абласным краязнаўчым музэі выставай «Беларускае рамяство жыве ў Прыбайкальлі», паведаміў старшыня таварыства Алег Рудакоў. У экспазыцыі будзе прадстаўлена творчасьць лепшых майстроў мастацтва, якія пражываюць у Іркуцкай вобласьці. Тут можна будзе ўбачыць самыя разнастайныя вырабы: ад традыцыйных беларускіх ручнікоў да сучасных рэчаў, напрыклад торбачкі для сотавага тэлефона, упрыгожанай нацыянальным беларускім арнамэнтам.
Упершыню ў рамках Тыдня беларускай культуры адбудзецца навучальны сэмінар «Беларуская традыцыя». Ён уключае заняткі па сэнсавай вышыўцы, удзельнікі якога даведаюцца пра нацыянальныя сымбалі, якія выкарыстоўваюцца ў рукадзельлі, законы спалучальнасьці розных беларускіх арнамэнтаў. На сэмінары таксама будуць развучвацца побытавыя беларускія танцы. «Гэта ня тыя танцы, якія выконваюцца са сцэны на канцэртах, а тыя, што выконваюць на вячорках і якія можа асвоіць любы ўдзельнік сэмінару», — расказаў Алег Рудакоў.
Акрамя таго, у праграму тыдня ўвайшлі канфэрэнцыя «Беларуская дыяспара Прыбайкальля — гісторыя, традыцыя, сучаснасьць», абласны фэстываль «Гучы гоман беларускі», дзіцячае сьвята «На Байкале — Беларусь сінявокая».
На думку Алега Рудакова, правядзеньне Тыдня беларускай культуры мае вялікае значэньне для захаваньня культуры беларусаў у Прыбайкальлі. Сьведчаньнем гэтага зьяўляецца тое, што з кожным годам у Іркуцкай вобласьці павялічваецца колькасьць аддзяленьняў Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Калі ў 2006 годзе іх было ўсяго шэсьць, то ў 2007 годзе — ужо дзевяць.
Каментары