Архіў

Сяргей Лобан. Лазьня

№ 18 (175), 2 — 9 траўня 2000 г.


 з нутраных войскаў

Лазьня

 

Імкненьне эўрапейскага чалавека да трывалага падтрыманьня чысьціні свайго цела стала абазначылася ў эпоху Асьветніцтва. Войска, чые камандзіры часта выступаюць апалягетамі чысьціні, мусіла б як мага пільней сачыць за станам салдацкіх целаў. Насамрэч гэтага не адбываецца. Вымыцьцё салдацікаў праходзіць у памяшканьнях, якія па традыцыі, незалежна ад наяўнасьці парыльні ў іх, завуцца лазьнямі (дакладней — «банямі», дзеля расейшчыны). Пры вымыцьці салдата тэарэтычна, а часьцяком і практычна чакае праблема наяўнасьці вады, як цёплай (летняй), так і халоднай. Апэлюючы да вайсковых катэгорыяў, вам могуць сказаць вымытыя ў хатніх ваннах камандзіры: «У салдацкай лазьні ня можа быць вады халоднай ці гарачай, тут вада альбо ёсьць, альбо яе няма».

Мыйныя памяшканьні ня дужа вялікія, дзеля чаго натуральным зьявішчам у лазьневым дні стаюцца чэргі ротаў (дый зьвязаў) на мыцьцё (у вялікіх падразьдзяленьнях). Адстаяўшы чаргу, салдат мусіць ісьці даводзіць да ладу сваё цела, на што, залежна ад ліміту часу ды інтэлектуальнага роўню камандзіраў, можа давацца ад 10—15 да 20—30 хвілінаў. Жаўнеры на гэтую аказію павінны атрымаць па 25 грамаў мыла на брата. То бок звычайны брусочак мыла мусіць быць разрэзаны на таненькія кубікі. Рэальна гэтага няма. Салдаты, што мыюцца, адзержываюць пару цэлых брускоў мыла і карыстаюцца імі супольна. Ясна, што нормы асабістай гігіены ў такіх умовах нядбаюцца. Адным і тым самым мылам націраюць сабе галовы, вымываюць геніталіі і крумянкі ад чатырох да васьмёх чалавек (залежна ад велічыні падразьдзяленьня). З собскага досьведу таксама мушу зазначыць надта гідкае адчуваньне ад міжвольных крананьняў мужчынскіх целаў, калі дзесяць чалавек спрабуе памыцца пад адным душам альбо чалавек дваццаць намагаецца адкарэць у маленечкай парыльні. З усяго гэтага стаецца зразумела, што адным з асноўных жаданьняў беларускага жаўнера (апроч гарэлкі і жанчынаў) стаецца ахвота ўзяць нармалёвую ванну, лёгшы ў гарачэнную пенную духмяную вадзіцу на некалькі гадзінаў.

Сяргей Лобан


Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць