Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 36 (192), 4 — 11 верасьня 2000 г.


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т. 10: Маляйзія — Мугаджары / Рэдакцыйная калегія: Г.Пашкоў ды інш. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2000. — 514 с.: іл. — Наклад 10 000 ас. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). ISBN 985-11-0035-8

Найтаньней Вы прыдбаеце апошні том «Беларускай энцыкляпэдыі», калі сваячасна зьвернецеся ў шапік выдавецтва, дзе гэтая кніга каштуе нашмат таньней, чым у кнігарнях — 1062 рублі.

А.Семяновіч. З пражытага й перажытага. -- Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. -- 316 с. -- Наклад 200 ас. ISBN 985-6318-88-2

Мэмуары беларускага літаратуразнаўца Антона Семяновіча (нар. 1917 г.) — сьведчаньне пра час, у якім цягам амаль цэлага ХХ ст. давялося жыць і працаваць аўтару.

Кантакты й дыялёгі: Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь грамадзкай арганізацыі «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» і грамадзкай арганізацыі «Беларускае таварыства дружбы й замежных сувязяў з замежнымі краінымі». № 7—8, 2000. — Менск, 2000. — 64 с.: іл. — Наклад 299 ас.

Галоўная тэма выпуску — беларуская дыяспара. Гэтаксама шмат рэцэнзіяў.

Менск: Фотаальбом. У беларускай, ангельскай і расейскай мовах / Складальнік і аўтар тэксту В.Анікін; Фота Г.Ліхтаровіча ды інш.; Мастак В.Мішчанка. 2-е выданьне. -- Менск: Беларусь, 2000. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-01-0216-0

Гэты альбом упершыню выйшаў у дні «сьвяткаваньня» 930-годзьдзя з дня разбурэньня Менску войскамі кіеўскага князя ў 1067 г. У альбоме ёсьць колькі цікавых ілюстрацыяў, але, як і за савецкім часам, бальшыню выяваў складаюць краявіды спальных раёнаў ды адміністрацыйных будынкаў паваеннага часу. Каштуе 1700 рублёў.

Спадчына. № 3, 2000. — Менск, 2000. — 224 с. — Наклад 1684 ас. ISSN 0236-1019

Гэты нумар «Спадчыны» вылучаецца сярод папярэдніх надзвычайнай колькасьцяй унікальных матар’ялаў: архіўныя дакумэнты пра Слуцкі збройны чын 1920 г., дасьледаваньне В.Астрогі пра нацыянальную сымболіку на ўніформе беларускага войска ў 1992—96 г. Упершыню друкуецца тэкст Ф.Кушаля ў перакладзе з польскае мовы «Дарога да Катынскага лесу». Вартая ўвагі й рэцэнзія Ў.Ляхоўскага на кнігі «Архівы БНР» з назовам «Уклаў Сяргей Шупа».

П.Вэйн. Ці верылі грэкі ў свае міты? Эсэ пра стваральнае ўяўленьне / Пераклад з францускае З.Коласа. — Менск: Энцыкляпэдыкс, 2000. — 176 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6509-03-2

Вядомы францускі дасьледнік антычнае гісторыі Поль Вэйн спрабуе ў сваёй кнізе, што ўпершыню выйшла па-беларуску, распавесьці чытачу пра тое, што ёсьць праўдаю й як яна зьмяняецца з часам. Наконт набыцьця кнігі зьвяртайцеся на кніжную выставу ў менскай сядзібе ТБМ.

Агляд падрыхтаваў Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць