Архіў

Ганчарык – Лапацікам

№ 29 (238), 16 ліпеня 2001 г.


Ганчарык – Лапацікам

Сакрэтныя дакумэнты па справах аб палітычных забойствах — у руках кандыдата-сацыяліста

Уладзімер Ганчарык паведаміў, што мае копіі дакумэнтаў, якія даказваюць, што шэраг адказных чыноўнікаў з Пракуратуры, Міністэрства ўнутраных справаў ды іншых структураў давалі загады на фізычнае зьнішчэньне Юр’я Захаранкі ды Віктара Ганчара.

 

Сярод дакумэнтаў — запыт генэрал-маёра міліцыі Мікалая Лапаціка на імя міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, зроблены ў лістападзе 2000 г. Рукапісны тэкст пазначаны грыфам “Сакрэтна”. У ім, паводле Ўладзімера Ганчарыка, названыя прозьвішчы тых, хто загадаў расправіцца зь вядомымі палітыкамі, а таксама тых, хто выконваў загады. У.Ганчарык пакуль адмовіўся назваць імёны гэтых асобаў, а таксама крыніцы, адкуль ён атрымаў копіі дакумэнтаў. У.Ганчарык заявіў таксама, што мае копіі пратаколаў шэрагу допытаў, крымінальных экспэртызаў, а таксама выпіскі з кнігі выдачы пісталета для выкананьня сьмяротных прысудаў. Адметна, што тэрміны выдачы зброі, паводле гэтых запісаў, супадаюць з датамі, калі зьніклі Захаранка, Ганчар і Красоўскі.
Пра З.Завадзкага ў дакумэнтах, копіі якіх мае сп.Ганчарык, гаворка не ідзе. Але ж многія факты супадаюць зь нядаўнімі выказваньнямі былых сьледчых Случака й Петрушкевіча, сьцьвярджае лідэр прафсаюзаў. У.Ганчарык зьвярнуўся з гэтай нагоды з адкрытым лістом да А.Лукашэнкі. У.Ганчарык патрабуе ад яго адхіленьня ад пасады асобаў, якія згадваюцца ў дакумэнтах, на час расьсьледаваньня. Калі праз пэўны тэрмін А.Лукашэнка адпаведным чынам не адрэагуе на гэтыя факты — а значыць, не дакажа сваёй зацікаўленасьці ў сумленным разборы справы — У.Ганчарык мае намер аддаць копіі ўсіх дакумэнтаў у СМІ. Такім чынам, пакуль — паўза.

Міністар ўнутраных справаў Уладзімер Навумаў аспрэчвае факт існаваньня запыту М.Лапаціка. Паводле ягоных словаў, генэрал Лапацік быў у складзе сьледча-апэратыўнай групы па гэтых справах, але пасьля сур’ёзна захварэў і доўгі час праляжаў. Цяпер генэрал яшчэ застаецца ў штаце Міністэрства, але, верагодна, працягне службу не ў апэратыўным аддзеле, а на выкладчыцкай працы. Між тым, Уладзімер Ганчарык сьцьвярджае, што на запыце М.Лапаціка стаіць рэзалюцыя міністра — “вярнуць дзеля выкананьня й праверкі”.

Той факт, што сакрэтныя дакумэнты аб гучных справах аказаліся ў руках Ганчарыка, мяняе расстаноўку сілаў у дэмакратычным блёку. Ганчарык, які разглядаўся ў шэрагах апазыцыі выключна як кандыдат кампрамісу, перайшоў у атаку. Ва Ўкраіне справу Гангадзэ раскрыў сацыяліст Мароз, у Беларусі ключы да раскрыцьця гучных справаў аказаліся ў сацыяліста Ганчарыка.

Б.Т.


Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол4

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі52

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол4

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць