Архіў

Навіны

№ 22 (284), 14 чэрвеня 2002 г.


Навіны

 

Спорт на службе палітыкі

Спартоўцы з Украіны, Беларусі, Эстоніі, Літвы і Латвіі паедуць у Маскву на гульні краін СНД і Балтыі, што праходзяць 14—15 чэрвеня, хоць кансэрватыўныя партыі гэтых краін заклікаюць да байкоту спаборніцтваў. Літоўцы, напрыклад, гэтымі днямі якраз адзначаюць гадавіну пачатку савецкай акупацыі і масавых высылак у Сібір. Кансэрватары ў краінах захаду былога СССР перакананыя, што гульні — гэта палітычная маніпуляцыя, пры дапамозе якой Расея хоча прадэманстраваць, што былыя савецкія рэспублікі ня выйшлі зь яе сфэры ўплыву.

Гамакі для малпаў

Другі тыдзень у Калінінградзкім заапарку працуюць заолягі зь Вялікай Брытаніі Лі Батлер і Джуліян Бафэры. Яны паляпшаюць умовы жыцьця тамтэйшых малпаў. Прыматам патрэбныя велізарныя вальеры, тады як калінінградзкія гібоны ды шымпанзэ сядзяць у цесных клетках. А кепскія жыльлёвыя ўмовы адбіваюцца ня толькі на здароўі, але й на характары жыхароў заапарку. Дзякуючы ангельскім заолягам, у клетках калінінградзкіх малпаў ужо зьявіліся шыкоўныя гамакі.

Міхась Васілевіч

Этнічная чыстка ў Емэне

Урад Емэну ва ўмовах поўнай сакрэтнасьці дэпартаваў ў Ізраіль блізу 300 емэнскіх габрэеяў. Ён зьбіраецца выслаць з краіны ўсіх габрэяў да аднаго. Як сьцьвярджаецца, гаворка йдзе не аб гвалтоўнай дэпартацыі, а аб “таемным пагадненьні паміж урадамі Ізраілю і Емэну”.

Памёр “хросны бацька” ЗША

Джон Гоці, галава найбольшага ў ЗША мафіёзнага клану Гамбіна, памёр у панядзелак у турме штату Місуры ад раку горла. Ягоны клан налічваў 300 “аўтарытэтаў” і 3 тысячы шараговых зладзеяў, якія, сярод іншага, кантралявалі ў Нью-Ёрку вываз сьмецьця, нелегальны таталізатар, прастытуцыю і большую частку тэндэраў на дзяржаўныя падрады. Гоці сябраваў з журналістамі і любіў, калі яго параўноўвалі з Аль Капонэ. Шмат год ён унікаў турмы, падкупляючы прысяжных і забіваючы сьведак. Толькі ў 1991 г. ФБР здолела засадзіць яго за краты з дапамогай сучасных тэхналёгій падслухоўваньня. Рэшту жыцьця ён прасядзеў у падземнай камэры бяз вокнаў.

Б.Т.


Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць