Архіў

Адзінае, што нам патрэбна ў Маскве

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


працяг тэмы

Адзінае, што нам патрэбна ў Маскве

Гатэль “Масква”, дзе загінуў Янка Купала, хутка зьнясуць. На яго месцы маскоўская мэрыя вырашыла паставіць новы, з выгляду гэткі самы. Але інтэр’ер новай “Масквы” будзе цалкам іншы. Зьнікнуць апошнія “матэрыяльныя сьведкі” Купалавае сьмерці — нумар, дзе ён жыў, лесьвіца, па якой ішоў, пліты, на якія ўпаў.

Жанна Дапкюнас, дырэктарка музэю Янкі Купалы, у камэнтары для “НН” зазначыла: “Трэба захаваць і гэтую, ня самую лепшую старонку гісторыі. Пагатоў што захаваліся і пліты, і тыя дзьверы, зь якіх Купала апошні раз выйшаў. Трэба было б усё гэта вывезьці, бо ў Маскве пра захаваньне ніхто клапаціцца ня будзе. А ў нас можна паставіць хоць бы ў экспазыцыі музэю: гэта быў бы трагічны і разбуральны вобраз... 4—5 ліпеня ў музэі адбудзецца канфэрэнцыя, на якую прыедзе з Масквы Аляксей Каўка. Пагаворым зь ім: яму на месцы, у Маскве, будзе прасьцей нешта арганізаваць”.

Беларускаму грамадзтву выратаваць пліты зь месца Купалавае гібелі прасьцей, чым перавезьці парэшткі з магілы Багдановіча. Толькі рабіць гэта трэба неадкладна: сабраць грошы, дамовіцца з маскоўскай мэрыяй… Змарнаваны час — змарнаваныя магчымасьці. У год, калі адзначаюцца 120-я ўгодкі з дня нараджэньня паэта, зьнішчэньне гатэлю, дзе сканаў Купала, набывае проста сымбалічную значнасьць.

“НН” будзе інфармаваць чытачоў пра тое, як рухаецца справа.

А. Ш.

 

“Маскву” спраектаваў архітэктар Шчусеў у 1935 г. Гэта быў першы гатэль, узьведзены за саветамі. Да яго будаўніцтва спрычыніўся й “вялікі сябра архітэктараў”. Калі Сталіну прынесьлі на выбар два варыянты фасаду, намаляваныя на адным аркушы ватману, ён зацьвердзіў праект, падпісаўшыся між рысункамі. Перапытваць не наважыліся: давялося рабіць адну палову фасаду паводле аднаго праекту, а другую — згодна з другім.


Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць