Архіў

Сяргей Балахонаў. Ніколі не купляйце аўтамабіля, даражэйшага за ваш месячны заробак

№ 32 (294), 30 жніўня 2002 г.

Ніколі не купляйце аўтамабіля,
даражэйшага за ваш месячны заробак

Слова пляж не беларускае. Калі яго чуеш, умомант прыпамінаеш сугучнае пазычаньне зь нямецкай пляжыць, то бок “біць, ніштожыць”. Сонца іншым разам можа добра стукнуць па галаве. Тым больш што большасьць пляжнікаў завітвае сюды ня столькі адпачыць, колькі засмажыцца. Каб потым выйсьці на працу і выглядаць там не бялей за іншых, а пры нагодзе выдаць нашае сонца за замежнае.

Ляжу. Пляжуся.

У агульным гармідары з плескатаньня вады і ўзрушаных крыкаў купаньнікаў гострыш вуха на размовы, што вядуцца на суседніх посьцілках. Адна баба з парэпаным тварам хваліцца другой, што ўжо паўтара месяца не піла. У другой рэкорд — тыдзень. Зь іншага боку прадстаўнік залатое ПТВушнае моладзі выгаворвае дарагой сяброўцы сваёй за тое, што зьбегла да вады безь яго. Ясачка ціхенька апраўдваецца. Улюлюкае пэйджар.

Жаночыя бікіні на маіх суседках не стасуюцца з зададзенымі прыродаю парамэтрамі. На мужыку на суседнім радне майткі “Белшына” — чэмпіён!”

Хтось прыходзіць, хтось адыходзіць. “Усё цячэ, усё зьмяняецца”, — шэпчаш ты й чыбултыхаешся ў ваду. Дзьве гёрлы, сапраўдныя пампушкі, пялёхаюцца побач і прымудраюцца ў вадзе яшчэ пра нешта размаўляць. Чуваць іх словы: Бог, пастар, грошы. Хіба пратэстанткі? Дзяўчаты бавяцца цытатамі зь Бібліі ды з амэрыканскіх прапаведнікаў: “Ніколі не купляйце аўтамабіля, даражэйшага за агульную суму вашых месячных заробкаў, інакш ніколі ня станеце заможнымі...”

Дзеўка-сямнаццацігодка ўся аж іскрыцца ўсьмешкамі й электрыкай. Бойфрэнд, які пляжыцца разам зь ёю, увесь час спрабуе куды-небудзь яе пацалаваць. Тая дазваляе няшмат і раз-пораз азіраецца па бакох. Вачыма яна нагадвае Талімэну з “Пана Тадэвуша”. Тады як сутаварыша яе ніяк не намінуеш на Тадэя Сапліцу. Аб’яўляюцца іх супольныя знаёмыя і адразу “наяжджаюць” з пытаньнем: “А Дзяніс твой дзе?” А Дзяніс, выяўляецца, у Крыме. Пляжная здрадніца ад сораму дазваляе закапаць сябе ў беленькі пясочак, пакідаючы на паверхні адно галаву.

Дзьве паненкі й тры спадарычы абмяркоўваюць уплыў міжнароднае сытуацыі на турызм. Адзін зь іх выпраўляецца ў Францыю. Што сябрам адтуль прывезьці? Думкі круцяцца вакол усялякіх экзатычных рэчаў, кшталту крабаў ды рыбы-іголкі. Згадваецца нават “трава-мурава”. Але сябрына аднагалосна раіць не рызыкаваць. Урэшце сыходзяцца на вінаграднай гарэлцы ды прыкмячаюць, што іх гутарку падслухоўваюць. Ты вінавата таропішся ў неба. Адна зь лёгкіх аблачынаў нагадвае табе раптам Натальлю Арсеньневу са здымка 1955 г., і вусны амаль незалежным ад розуму парадкам вымаўляюць аскепачак ейнае “Сьпякоты”: “…а я так піць хачу…” Табе ня трэба вінаграднай гарэлкі. Стане й халоднага парэчкавага ўзвару. Для душы.

Сяргей Балахонаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е24

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць