Архіў

Сабака быў паслом

Адзін сабака выправіў другога паслом у чужую краіну. А той пераапрануўся ў Граждана і, прыхапіўшы з сабой адзіяла, падушку і зубны парашок, зьнік у невядомым кірунку.

Адзін сабака паехаў паслом у Этыёпію. Ля трапа самалёта яго сустрэў Граждан і пацікавіўся: “За што вы майго Пушкіна ўтапілі, як сабаку Паўлава?”

Аднаго сабаку зрабілі паслом у Зымбабвэ. А той пераапрануўся ў Граждана і пачаў агітаваць дзікіх абізьзян за сьветлую будучыню.

Адзін сабака захацеў паглядзець тэлевізар. Уключыў і бачыць: Граждан, што быў паслом у Амэрыцы, распавядае, як там нэграў лінчуюць.

Аднаму сабаку Граждан распавядаў пра паслоў: “Жывуць яны ў сямі пакоях, маюць па сорак штаноў, а я тут па сьметніках капаюся. Трэба іх сабраць, усё паадбіраць і разьдзяліць, як пры савецкай перамозе!”

У Варшаве адзін сабака выйшаў з пасольства — паглядзець на горад. Граждан пабачыў і перадаў куды трэба, што сабака працуе на “Чатырох танкістаў” і езьдзіць зь імі на танку ў бардэль.

Адзін сабака быў паслом на Кубе. Выйшаў ён у горад, а да яго раптам падбег чорны Граждан з чайнікам: “Хто Леніна відзеў? У штаб бочку сьпірту прывезьлі!”

В.А.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е24

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць