Спорт2525

Высокі чын: На футбольным стадыёне трэба ўсіх надгледзець. А калі нейкі адмарозак ўсё падарве?

Намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Максім Грышчанка мяркуе, што дагляд на стадыёнах Беларусі — абавязковая працэдура.

«Мяне на стадыёне павінны дагледзець.

Выбачайце, што значыць тое, што мяне на стадыёне надгледзелі. Мяне зняважылі? Ды не зняважылі!
Гэта працэдура звычайная, для бяспекі. Добра, мы можам не рабіць надгляд. А калі прыйдзе, прабачце, адмарозак і падарве усё, і паляціць паўстадыёна. Што тады будуць казаць? Як будзем ставіцца?
Зноў жа ідуць некалькі чалавек і возьмуць з сабой кастэты, нажы і дастануць і пачнуць рэзаць на стадыёне адзін аднаго. І што тады?

На „Мінск-Арэне“ іншая сітуацыя. Людзі ідуць нармальна, з добрым настроем. І не настройваюць сябе, што мяне зняважаць пры надглядзе», — заявіў Грышчанка ў ходзе семінара Беларускай федэрацыі футбола па пытаннях бяспекі на стадыёнах, Goals.by.

Пытанне пільнага, а часам зняважлівага стаўлення міліцыі да заўзятараў на стадыёнах неаднаразова ўздымалася на інтэрнэт-форумах, у заўзятарскім асяроддзі і журналістамі.

Так, у сераду з’явіўся адкрыты ліст заўзятараў футбольнага клуба «Дынама-Брэст», абураных стаўленнем мінскага АМОНа падчас чвэрцьфінальнага матчу на Кубак Беларусі, што прайшоў у Мінску 17 сакавіка.

    У лісце, у прыватнасці, гаварылася: «Арганізацыя надгляду супрацоўнікамі АМАПу, а таксама іх прысутнасць на сектары з актыўнымі заўзятарамі пры існуючым з боку „ахоўнікаў парадку“ перадузятым стаўленні да заўзятараў, як да злачынцаў-рэцыдывістаў, вядзе да стварэння канфліктных сітуацый і дыскрэдытацыі праваахоўных органаў. Цалкам відавочна, што супрацоўнікі АМОНа (атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння) закліканыя вырашаць абсалютна іншыя задачы — прадухіленне масавых беспарадкаў, супрацьстаянне арганізаваным злачынным групам і інш, але не дагляд заўзятараў на футбольных матчах і вызначэнне „легітымнасці“ банераў, шалікаў і іншай заўзятарскай атрыбутыкі. Для гарантавання бяспечных і ў той жа час камфортных умоў на трыбунах падчас правядзення футбольных матчаў, стварэння на сектары зычлівай атмасферы, гэтую функцыю безумоўна павінны выконваць арганізаваныя клубамі (Федэрацыяй) службы бяспекі, так званыя сцюарды. На пераходным этапе лічым дапушчальным ускладанне такіх абавязкаў на падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў, якія не адносяцца да ліку спецыяльных».

Абурыўся сёння на семінары стаўленнем міліцыі да заўзятараў і першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар’ян:

«Я магу на сваім горкім вопыце сказаць, што калі я іду праз звычайны ўваход на стадыён, то мяне сустракаюць непрыемным пытаннем: „Куды ідзеш?“. Прычым гэта прамаўляецца такім тонам, як быццам я злачынец.
Мне незразумела, гэта таксама ідзе правакацыя з боку органаў?».

Каментары25

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць25

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць25

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць