Улада22

Літва: Чакаецца вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў

«Чакаецца, што ў бліжэйшы час удасца нармалізаваць адносіны Беларусі з Эўразьвязам шляхам вызваленьня і рэабілітацыі палітычных зьняволеных». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні амбасады Літвы ў Беларусі па выніках двухбаковых кансультацыяў міністэрстваў замежных спраў Літвы і Беларусі. Дэлегацыямі краін кіравалі віцэ-міністар замежных спраў Літвы Андрус Крывас і намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

Вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў, паводле Крываса, «дазволіла б Беларусі актыўна скарыстаць магчымасьці, якія дае інструмэнт Усходняга партнэрства ЭЗ, не заставацца па-за ініцыятывамі ЭЗ у рэгіёне».

ЭЗ таксама чакае адказу Беларусі на зробленую ў 2011 годзе прапанову распачаць перамовы наконт дамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму. Падпісаньне такой дамовы, акрамя іншага, дазволіла б зьменшыць для беларусаў кошт шэнгенскіх візаў, гаворыцца ў паведамленьні амбасады Літвы.

Падчас кансультацыяў у Менску былі абмеркаваныя пытаньні са станам правоў чалавека, наконт якіх Эўразьвяз мае сур’ёзныя рознагалосьсі з афіцыйным Менскам.

Ці сапраўды дамовіліся бакі падчас кансультацыяў пра вызваленьне палітвязьняў? На гэтае пытаньне прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адказаў так: «Усё, што мы хацелі сказаць па гэтых кансультацыях, зьмешчана на сайце МЗС. Пытаньне вызваленьня зьняволеных знаходзіцца ў кампэтэнцыі камісіі па памілаваньнях. Туды і зьвяртайцеся».

У літоўскай амбасадзе патлумачылі, што пытаньне вызваленьня палітвязьняў абмяркоўвалася. Пра канкрэтны тэрмін іх вызваленьня размова не ішла.

Што да сытуацыі з вызваленьнем палітвязьняў, то дакладчык па Беларусі Эўрапейскага парлямэнту Юстас Палецкіс сказаў, што пакуль ня меў сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС Літвы. Аднак згадаў пра свой нядаўні візыт у Менск:

«Я быў на мінулым тыдні ў Менску, і таксама былі такія пазытыўныя сыгналы, што гэта можа адбыцца неўзабаве. Але гэта больш было з боку апазыцыі. З боку ўладаў было: так, рыхтуецца рашэньне, але калі і як гэта будзе, мы нічога не можам сказаць».

Каментары2

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць