Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Рагачоўскага раёна па падазрэнні ў здзяйсненні выкрадання Volvo
Паведамляецца, што мужчына 1987 года нараджэння пад выглядам пакупніка сустрэўся з прадаўцом аўто 28 сакавіка на вуліцы Броўкі. Гаспадар «Вольва» ужо зняў аўтамабіль з уліку, на пазадарожніку былі пастаўленыя транзітныя нумары.
Пры сустрэчы «пакупнік» падчас візуальнага агляду тэхнічнага стану машыны скарыстаўся момантам і сеў у транспартны сродак і з'ехаў.
Пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю, у горадзе быў уведзены план «Перахоп», аднак ён не прынёс вынікаў. Арыенціроўкі былі разасланыя па ўсёй краіне, і праз суткі уседарожнік быў спынены нарадам ДАІ Рагачоўскага РАУС. Кіроўца быў затрыманы і дастаўлены ў Мінск. У дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа па ч.4 арт.206 КК Беларусі (грабеж у асабліва буйным памеры).
Падчас правядзення следчых дзеянняў падазраваны даў прызнальныя паказанні. Яму прад’яўлена абвінавачванне, ён змешчаны пад варту. Аўтамабіль ў тэхнічна спраўным стане вернуты ўладальніку. Вядзецца следства.
Каментары