Грамадства2323

Жарлівыя каровы з падручніка па матэматыцы

Праблемы сучаснай адукацыі хвалююць многіх. Гэта і нізкі ўзровень ведаў абітурыентаў, які выяўляецца пры здачы ЦТ, і мізэрныя заробкі настаўнікаў, і працоўныя/непрацоўныя суботы, і працягласць канікул ды многае іншае.

Зусім нядаўна і я сутыкнулася са школьнай праблемай, дакладней — праблемай са школьным падручнікам. Аднак усё па парадку. Мой сын вучыцца ў 4 класе адной з мінскіх школ. З настаўніцай нам вельмі пашанцавала. Яна заўсёды стараецца зацікавіць вучняў, знайсці цікавыя заданні, усё даступна растлумачыць, да кожнага мае індывідуальны падыход. Пра такіх кажуць:«Настаўнік ад Бога».

А вось якасць падручніка па матэматыцы вымусіла мяне да напісання дадзенай нататкі. На мінулым тыдні падбягае да мяне сын і кажа: «Мама, я правільна рашыў задачу, але атрымаўся няправільны адказ». «Як так?»- здзівілася я і разгарнула падручнік.

Умова задачы была наступнай: «На 100 кароў нарыхтавалі на зіму 1400 т кукурузнага сіласу і 800 т буракоў. Колькі тон усіх гэтых кармоў нарыхтавалі на адну карову?» («Матэматыка», падручнік для 4 класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання; аўтары Т. М. Чабатарэўская, У. Л. Дрозд, А. А. Дрозд; с.71, № 10). А нязгода сына выявілася ў наступным: «У адказе атрымліваецца, што на кожную карову нарыхтавалі 22 тоны кармоў. Ды такога проста не можа быць! Зіма працягваецца месяцаў пяць. Атрымліваецца, што на дзень карова з’ядае амаль 150 кг. У нас у вёсцы ў бабулі дзве каровы, дык і то ім столькі корму не носім!»

Сапраўды, няхай мне пакажуць карову, якая столькі з’есць за суткі.

Прыйшлося мне тлумачыць, што гэта проста задача, што не трэба яе суадносіць з рэальнасцю. Сына мае тлумачэнні не задаволілі. Ён яшчэ знаходзіцца ў тым узросце, калі вераць кожнаму слову настаўніка, давяраюць свае сакрэты маме і лічаць, што ў падручніку пішуць толькі праўду. На жаль, вось так і прыходзяць расчараванні. А чаму б аўтарам крыху не задумацца, складаючы тую ці іншую задачу (гэта не адзінкавы прыклад)? Як правіла, дзеці з нецярпеннем чакаюць той пары, калі пойдуць у першы клас. Але з часам жаданне вучыцца ў многіх знікае. Магчыма і таму, што пры правільным рашэнні задачы атрымліваецца няправільны адказ…

Каментары23

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць