Грамадства3333

Мінчанка разбіла амапаўцу галаву вядром

Пра гэта распавёў журналіст Генадзь Барбарыч, згадваючы акалічнасці свайго затрымання вечарам 26 красавіка пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях».
Нагадаем, што журналіст разам з калегам па «Радыё Рацыі» Аляксандрам Ярашэвічам быў затрыманы і да панядзелка ўтрымліваўся ў цэнтры ізаляцыі парушальнікаў на Акрэсціна.

Учора журналісты атрымалі па трое сутак арышту і вечарам былі выпушчаныя на волю.

«Затрыманне і нават збіццё журналістаў становіцца звычайнай справай. Перашкаджаюць працаваць, перашкаджаюць асвятляць падзеі.
Магчыма, крыху раззлаваў міліцыянтаў інцыдэнт, які адбыўся з анархістамі, якіх затрымлівалі на вуліцы Багдановіча.
Адна з жанчын, якая праходзіла міма і ўбачыла гэта затрыманне і крыкі, пачала абараняць хлопца-анархіста, які крычаў: «Дапамажыце!». І тады гэта жанчына кінулася і пачала проста біць міліцыянта тым, што было пад рукамі. І аднаму даволі моцна разбіла галаву.
Супраць яе пачалі крымінальную справу. Калі нас афармлялі на арышт у Савецкім РУУСе, мы былі побач з ёй, чулі як яе дапытвалі.
Яе завуць Валянціна. Яна ішла з нейкімі будаўнічымі прыладамі, з нейкім вядром, малаткамі, пілкамі і вось яна імі пару раз стукнула міліцыянта і даволі моцна яму разьбіла галаву.
Магчыма, у той момант гэта неяк падагрэла эмоцыі і ўскосна спрыяла нашаму арышту. Ціск быў і працягваецца, каб абмежаваць актыўнасць, каб запалохаць грамадства, заціснуць, зрабіць пратэстныя акцыі нешматлюднымі. Улады ўвесь час нечага баяцца».

Каментары33

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей7

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам6

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей7

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць