На Вялікдзень гаспадар пасварыўся з жонкай і падпаліў павець — згарэлі тры павеці і хата
Здарэнне адбылося каля 16.00 у нядзелю ў вёсцы Зоранька на Маладзечаншчыне.
55-гадовы мужчына пасварыўся з жонкай падчас святкавання Вялікадня і, калі жанчына пайшла да суседзяў, з гора падпаліў сваю павець.
Але адной павеццю не абышлося. Полымя перакінулася на другую, на яго дачны дом і нават на чужую павець.
МНС выклікалі суседзі. У выніку, ніхто не пацярпеў, акрамя кашалька самога гаспадара.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары