Андрэй Расінскі. Кадры33

«Сімпсаны ў кіно»

posterСімпсаны ў кіно (The Simpsons Movie)
ЗША, 2007, каляровы, 87 хв.
Рэжысэр: Дэвід Сілвэрман
Жанр: Анімацыйная камэдыя для ўсёй сям’і
Адзнака: 7,5 (з 10)

Пасьля таго, як Гамэр Сімпсан выклікаў экалягічную катастрофу, а прыдуркаваты прэзыдэнт (Шварцнэгер) вырашыў зьнішчыць Спрынгфілд, шальная сямейка выратоўвае ўласны горад...

Праз 20 гадоў пасьля тэлевізійнага дэбюту жоўтагаловыя Сімпсаны зьявіліся на кінаэкране. І ў адрозьненьні ад Чалавекаў-павукоў, трансформэраў – і другіх маляваных пэнсіянэраў – не падкачалі.

Пэрсанажы папулярнага мульта выклікаюць рогат да колікаў, мітусяцца, спрачаюцца, трапляюць у самыя ідыёцкія сытуацыі – і радуюцца жыцьцю. Захавана пацешная атмасфэра арыгіналу, гарадок Спрынгфілд, як на далоні, а ў кожнага пэрсанажа – каронныя сольныя нумары.

Поўнамэтражная стужка Дэвіда Сілвэрмана, нязьменнага “летапісца” Сімпсанаў, будзе цікавая й гледачам, якія ніколі ня чулі пра вірлавокую сямейку сымпатычных балбесаў.

Гамэр сьвінячыць, сынок Барт… напіваецца – і аголеным катаецца на скэйце пад тарантынаўскія матывы (?!), дачка Ліза рамантычна кахае й захапляецца экалёгіяй, а немаўля Мэгі, зь нязьменнай соскай, у рукапашным баі даст фору любому хулігану.

Стваральнікі Сімпсанаў вырашылі дасьціпна пакпіць і над кінаклясыкай. “Ахвярамі” сталіся “Беласьнежка”, “Бэмбі”, знакаміты кадар з Мэрылін Манро, паўтораны Мардж, а пра жывых галівудзкіх зорак і гаварыць не выпадае.

Бадзёры Том Хэнкс (агучаны Томам Хэнксам) радасна распавядае пра пэрспэктывы ядзернага зьнішчэньня Спрынгфілда. А вось Шварцнэгера не рызыкнулі папрасіць агучыць сябе самога. Гэта не перашкодзіла ягонаму анімацыйнаму двайніку заставацца вельмі пацешным.

На пачатку карціны Гамэр Сімпсан заяўляе, што ня варта ёлупням глядзець фільм у кіно, калі яго можна ўбачыць на тэлевізіі. Гэта ён дарэмна.

Паглядзіце на экране на сямейку Сімпсанаў – і парадуйцеся за сваю.

Сэансы ў менскіх кінатэатрах.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары3

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей7

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей7

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць