Грамадства

У пятніцу пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне: першая — беларуская мова

У пятніцу, 14 чэрвеня, пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне, першым яно пройдзе па беларускай мове. Пачатак усіх іспытаў а 11-й гадзіне.

У суботу, 15 чэрвеня, пройдзе тэставанне па рускай мове, 17 чэрвеня (панядзелак) — па біялогіі, 19 чэрвеня (серада) — па матэматыцы,

21-га (пятніца) — па грамадазнаўстве, 22-га (субота) — па фізіцы, 23-га (нядзеля) — па гісторыі Беларусі,

24 чэрвеня (панядзелак) — па хіміі, 25-га (аўторак) — па сусветнай гісторыі, 27-га (чацвер) — па замежных мовах, 28-га чэрвеня — па геаграфіі.

Сёлета для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні зарэгістраваліся 117 768 чалавек.

На рускую мову запісаліся 83 829 чалавек, на беларускую — 33 564.

Другой па масавасці стала матэматыка — больш як 76 тысяч ахвотных.
На цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы было аформлена і выдадзена 35 756 пропускаў, па хіміі — 14 705, біялогіі — 24 658, геаграфіі — 1899. На тэст па англійскай мове зарэгістраваліся 23 389 чалавек, а на іспанскую мову — толькі 248.

Грамадазнаўства ў пункты правядзення тэставання прыйдуць здаваць 8250 чалавек, сусветную гісторыю найноўшага часу — 1491, гісторыю Беларусі — 19 174.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць1

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць1

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць