Усяго патроху55

З беларускіх рэкаў знікае ласось

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны», якая займаецца праблемамі захавання біяразнастайнасці ў Беларусі, выказала заклапочанасць з нагоды знікнення ласося з беларускіх рэк.

Як растлумачыў дырэктар АПБ Віктар Фянчук, ласось можа трапіць у Беларусь толькі праз Вілію і нераставаць у яе прытоках. У той жа час спецыяліст адзначыў, што рыбіны «гнёзды» рэгіструюцца эколагамі толькі ў пяці-сямі прытоках, а актыўны нераст вядзецца толькі ў адной рацэ — Тартак.

«Ласось паступова знікае з нашых рэк, хоць яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму ён быў для Беларусі звычайным відам», — адзначыў Фянчук.
Паводле яго слоў, для існавання ласося ёсць дзве асноўныя пагрозы — браканьерства і забруджванне рэк сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Для заходу рыб у раку могуць існаваць таксама фізічныя бар’еры — плаціны.

Нядаўна спецыялісты АПБ правялі даследаванне ракі Ашмянка, якая з’яўляецца адным з прытокаў Віліі і патэнцыяльна прыдатная для нерасту ласося, аднак рыба па нейкіх прычынах у гэту раку не заходзіць. Высветлілася, што з фермы «Рымдзюны» ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці ў раку сцякалі арганічныя забруджванні, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці быў разараны бераг, а дзейнасць размешчанай на Ашмянцы Рачунскай ГЭС прыводзіць да значных ваганняў узроўню вады, якія таксама ствараюць для ласося некамфортныя ўмовы.

Паводле слоў Фенчука, практычна ўсе беларускія рэкі адчуваюць нагрузку з боку сельскай гаспадаркі, а наступствы гэтай нагрузкі можна ўбачыць па тым, што з рэк знікаюць індыкатарныя віды рыб.

«Ласось прад’яўляе высокія патрабаванні да якасці вады. Калі карпы ў гэтай рацэ могуць жыць, то ласось першым адчувае пагаршэнне якасці вады і перастае заходзіць на нераст», — растлумачыў спецыяліст.

Інфармацыю пра выяўленыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства на Ашмянцы спецыялісты АПБ перадалі ў тэрытарыяльныя органы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію10

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію10

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць