Улада5757

Беспрэцэдэнтны выклік Расіі: пасля сустрэчы з Мясніковічам арыштавалі гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера

Уладзіслаў Баўмгертнер з’яўляецца старшынёй назіральнай рады ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Як паведаміў начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю «Уралкалія» Аляксандра Бабінскага, Баўмгертнер знаходзіўся ў Беларусі па пісьмовым запрашэнні Міхаіла Мясніковіча. Сустрэча адбылася, а пасля яе гендырэктар быў затрыманы, вылятаючы з Мінска.

* * *

Следчы камітэт расследуе крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі.

«Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь расследуюцца крымінальныя справы, распачатыя Генеральнай пракуратурай па ч.3 арт.424 „Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі“ КК (ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі) у дачыненні да службовых асоб ЗАТ» Беларуская калійная кампанія «(ЗАТ» БКК «): старшыні назіральнай рады — Уладзіслава Баўмгертнера, члена назіральнай рады — Алега Пятрова, першага намесніка генеральнага дырэктара — Канстанціна Саладоўнікава, намесніка генеральнага дырэктара па фінансах — Ігара Еўстратава, начальніка фрахтавага аддзела — Дзмітрыя Самойлава і іншых асоб», — растлумачылі ў камітэце.

У СК дадалі, што падставай для распачынання крымінальных спраў паслужылі матэрыялы аб здзяйсненні гэтымі людзьмі відавочных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, якія пацягнулі нанясенне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам Рэспублікі Беларусь, а таксама нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК». «На падставе наяўных доказаў і іншых фактычных матэрыялаў Следчым камітэтам вынесены пастановы аб прызнанні названых асоб абвінавачанымі», — таксама паведамілі ў ведамстве.

Старшыня назіральнай рады ЗАТ «БКК» Уладзіслаў Баўмгертнер затрыманы, у дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Пятроў, Саладоўнікаў, Яўстратаў, Самойлаў абвешчаныя ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола.
У ходзе расследавання крымінальных спраў Следчым камітэтам высвятляюцца і дакументуюцца іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці вышэйзгаданых і іншых службовых асоб ЗАТ «БКК».

Каментары57

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць