Эканоміка11

«Беларуськалій» скарачае вытворчасць і пераводзіць рабочых на дзве траціны аклада

ААТ «Беларуськалій» скарачае вытворчасць і пераводзіць рабочых на дзве траціны аклада, паведаміў БелаПАН намеснік гендырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце і кадрах Анатоль Махлай.

Паводле яго слоў, «гэта звязана з перавытворчасцю»: на прадпрыемстве цяпер працуюць два руднікі з чатырох.

Як паведамлялася раней, экспарт «Беларуськалія» склаў у студзені-ліпені 2013 года 1,38 млрд. долараў. Такім чынам, у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам экспарт у грашовым выражэнні знізіўся на 23,5%.
У той жа час у фізічным выражэнні экспарт захаваўся на ўзроўні мінулага года. Паводле звестак «Беларуськалія», за студзень-ліпень 2013 года аб’ём вытворчасці калійных угнаенняў у натуральным падліку склаў 4,9 млн. тон.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 жніўня гендырэктар «Беларуськалія» Валерый Кірыенка, «пакупнікі занялі чакальную пазіцыю, і ў сувязі з гэтым новыя кантракты на набыццё калійных угнаенняў пакуль не заключаюцца». «Чаму рынак мёртвы? Няма цэнавога дна. Навошта купляць, калі заўтра назавуць цану меншую?» — заявіў Кірыенка, характарызуючы паводзіны пакупнікоў калійных угнаенняў.

На яго думку, «Уралкалій» заяўляў аб хуткім зніжэнні цэн на калійныя ўгнаенні, разлічваючы, што «Беларуськалій» пачне рухаць цэны ўніз. «Мы не дапусцілі дэмпінгу і не пойдзем на гэта», — падкрэсліў Кірыенка.

Ён адзначыў, што пасля спынення супрацоўніцтва з «Уралкаліем» кампанія стала ствараць уласную збытавую сетку і ўжо вызначыла для сябе некаторых партнёраў. «Мы не выключаем магчымасці выкарыстання трэйдэраў на асобных рынках пры поўным кантролі цэнавой палітыкі», — сказаў гендырэктар. У прыватнасці, «Беларуськалій» мае намер прадаваць сваю прадукцыю праз катарскую кампанію «Мунтаджат». «У канцы жніўня мы атрымаем ад катарскай кампаніі прапановы па цане, аб’ёме, рынку. Будзем глядзець», — сказаў Кірыенка.

«Беларуськалій» з’яўляецца адзіным вытворцам хлоркалію ў Беларусі і адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў на сусветны рынак. Сваю прадукцыю прадпрыемства цяпер рэалізуе праз Беларускую калійную кампанію, сузаснавальнікам якой выступае. Доля «Беларуськалія» ў сусветнай вытворчасці калійных угнаенняў складае каля 15%. Спісачная колькасць персаналу на 1 жніўня 2013 года — 19,8 тыс. чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць