Сучасныя еўрапейскія мужчыны ў сярэднім на 10 сантыметраў вышэйшыя, чым іх продкі, якія засялялі кантынент толькі крыху больш за сотню гадоў таму, заяўляюць навукоўцы.
Сёння сярэдні рост 21-гадовага еўрапейца складае 1,79 метра.
Як сцвярджаецца ў дакладзе, апублікаваным у часопісе Oxford Economic Papers, росту насельніцтва спрыялі агульны рост дабрабыту, паляпшэнне жыллёвых умоў і павышэнне сярэдняга ўзроўню адукацыі еўрапейцаў.
Выявіць змены ў сярэднім росце еўрапейскіх мужчын навукоўцам з Вялікабрытаніі і Аўстраліі дапамаглі медыцынскія і ваенныя запісы.
Высветліць, наколькі змяніўся сярэдні рост жанчын, навукоўцы не змаглі з-за адсутнасці аналагічных дадзеных.
Каментары