Свет66

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару

Сям’я музыкі падчас атакі вярталася з гасцей — малы доўга не хацеў сыходзіць. 

Усе фота: сацсеткі артыста

Дом і прысядзібны ўчастак 72‑гадовага лідара гурта «Машына часу» Андрэя Макарэвіча і яго 42‑гадовай жонкі Эйнат Кляйн пацярпелі падчас начной ракетнай атакі.

Сям'я пражывае ў вёсцы непадалёк ад Хайфы, куды і ўпалі абломкі збітай ракеты. У выніку падзення аскепкаў у дзіцячым пакоі выбіла шыбу, а ўвесь сад быў засыпаны аскепкамі металу.

«Учора быў выдатны дзень. Таму што, нягледзячы на разбурэнні, тры месцы ўзгарання і яшчэ Бог ведае што, усе цэлыя, жывыя і нават не надта напалоханыя. Бо падзеі маглі развівацца па зусім іншым сцэнары, і пісала б я цяпер зусім іншы пост, калі б наогул магла пісаць», — напісала Эйнат Кляйн.

Паводле яе слоў, іранскі абстрэл застаў іх сям'ю, калі яны вярталіся дадому з гасцей. Яны затрымаліся там, бо малы не хацеў сыходзіць. 

Жонка музыкі напісала, што ім прыйшлося працяглы час назіраць за працай у іх экстранных службаў.

«Увогуле, ва ўсім трэба бачыць пазітыў: у госці схадзілі! На траўцы паляжалі! На велізарныя пажарныя, паліцэйскія, хуткія машыны паглядзелі — кайф!» — жартуе яна.

Іран нанёс масаваныя ракетныя ўдары па тэрыторыі Ізраіля ў ноч на панядзелак. Гэтая атака стала адказам Тэгерана на папярэднія абстрэлы ліванскага Бейрута з боку Арміі абароны Ізраіля.

Каментары6

  • Спадар
    08.06.2026
    Вытрымкі мной паважанаму чалавеку --- галоўнае ўсе жывыя...
  • Gibraltar
    08.06.2026
    Андрей ! Крепкого здоровья Тебе и твоей семье !
  • Хто гэта?
    08.06.2026
    Ён беларус?
    Калі не беларус, то і пуцін з лукой на яго.

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць