Улада1919

Зміцер Дашкевіч сыходзіць з «Маладога фронту»

Зміцер Дашкевіч, лідар зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту», плануе выйсці з гэтай міжнароднай арганізацыі. Такую заяву ён зрабіў 2 верасня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Naviny.by («Беларускія навіны»).

У каментары БелаПАН, палітык растлумачыў гэта рашэнне, у першую чаргу, сваім узростам: «Мне 32 гады, і калі ты прыходзіш у арганізацыю, дзе палове людзей 16 гадоў, вы думаеце рознымі катэгорыямі».

Зміцер Дашкевіч перакананы, што яму знойдзецца дастойная замена. «Маладым фронтам» будуць кіраваць ўжо новыя лідары — больш перспектыўныя, больш крэатыўныя, якія, я перакананы, і прывядуць яго да нашай агульнай перамогі», — сказаў палітык.

Ці пакіне арганізацыю яго жонка Анастасія Дашкевіч (Палажанка), якая зараз з’яўляецца намеснікам старшыні «Маладога фронту», Дзмітрый пакуль не ведае.

Падчас анлайн-канферэнцыі Дашкевіч неаднаразова заяўляў пра сваю падтрымку Паўла Севярынца, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД), які быў асуджаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 і зараз адбывае пакаранне ў спэцкамендатуры № 7 у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.

«Калі Павел Севярынец прыме рашэнне балатавацца на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, я буду капаць за яго днём і ноччу, і я ведаю, што будуць капаць тысячы людзей, бясплатна і самааддана», — сказаў Дашкевіч крыху пазней у каментары БелаПАН.

БХД блізкая Дашкевічу па поглядах. «Але я пакуль не хачу далучацца ні да адной палітычнай структуры ці ствараць сваю», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым Зміцер Дашкевіч мае намер працягваць грамадска-палітычную дзейнасць, формы якой вызначыць ў бліжэйшы час. «Я магу данесці сваё слова тое, чым я жыву, больш эфектыўна іншымі сродкамі», — адзначыў ён.

У бліжэйшай будучыні Дашкевіч збіраецца сістэматызаваць напісанае ім у турме. «І, калі Бог дасць мудрасці і сіл, напісаць што-небудзь больш сур’ёзнае, паступова выдаючы гэта», — распавёў палітык пра свае планы.

Зміцер Дашкевіч таксама плануе ў бліжэйшы час пайсці на біржу працы Заводскага раёна, у якім ён зарэгістраваны. «Я папрашу ўладкаваць мяне на працу па маёй адукацыі — настаўнікам мовы і літаратуры», — сказаў ён.

Зрэшты, Дашкевіч сумняваецца ў тым, што знойдзе такую працу: «Таму ўжо зараз шукаю магчымасць незалежнага заробку праз сціплую літаратурную працу, якой прысвячу бліжэйшыя паўгода-год», — сказаў ён.

32- гадовы Зміцер Дашкевіч вызваліўся з гарадзенскай турмы № 1 28 жніўня. Ён правёў у зняволенні 986 дзён па абвінавачванні ў «асабліва злосным хуліганстве».

Апытанка

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць