Грамадства11

Папа — мітрапаліту Кандрусевічу: Хачу ведаць усе аспекты справы ксяндза Лазара

3 кастрычніка Папа Францішак прыняў удзельнікаў канферэнцыі Папскай рады «Iustitia et pax», якая адбываецца ў Рыме з нагоды 50-годдзя энцыклікі Яна ХХІІІ «Pacem in terris» («Мір на зямлі») і ў якой прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас аўдыенцыі Мітрапаліт асабіста сустрэўся з Папам. 

Беларускі іерарх перадаў Пантыфіку яго першую энцыкліку «Lumen fidei» («Святло веры»), перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную, паінфармаваўшы аб тым, што ў Мінску адбылася яе прэзентацыя. Святы Айцец падзякаваў і ўважліва перагледзеў выданне.

Затым Папа сам задаў пытанні наконт становішча святара Уладзіслава Лазара.

Пры гэтым Пантыфік выказаў вялікую занепакоенасць сітуацыяй з яго арыштам, падобна як учыніў гэта 30 верасня падчас аўдыенцыі для Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці. Папа падкрэсліў, што хоча асабіста ведаць усе падрабязнасці гэтай справы і тое, як яна будзе вырашацца, паведамляе catholic.by.

Нагадаем, што беларускаму ксяндзу Уладзіславу Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.

Ён абвінавачваецца паводле п. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Яго крымінальная адказнасць вызначаецца п. 6 арт. 16 КК (садзейнічанне ў злачынстве), што прадугледжвае тэрмін пакарання ад 7 да 15 гадоў. Кс. Лазар ўтрымліваецца ў турме СІЗА КДБ у Мінску. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, што адбылося 12 верасня.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар — грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, затым у Польшчы. У красавіку гэтага года быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спаслання Духу Святога ў Барысаве. Раней служыў у Мар`інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць