100% акцый крамы каштавалі $3,5 мільёна.
Вядомыя яшчэ з савецкіх часоў крамы бытавой тэхнікі і электронікі «Тэхніка ў быце» і «Радыётэхніка» у бліжэйшы час паўстануць у новым абліччы.
У «Радыётэхніцы» будуць прадаваць мэблю, а замест «Тэхнікі ў быце» сваю краму адкрые сетка «Віталюр».
За 100% акцый «Тэхнікі ў быце» было заплачана $3,5 мільёна.
Савецкія крамы не вытрымалі канкурэнцыі з буйнымі сеткамі бытавой тэхнікі і электронікі і вымушаныя былі змяніць арыентацыю.
Каментары