Аўто2121

На складзе пад Барысавам растуць складскія запасы «Джылі» беларускай зборкі

У Мінскім аблвыканкаме лічаць адным з самых паспяховых інвестыцыйных праектаў СЗАТ «БелДжы» ў Барысаве.

На гэтым прадпрыемстве, размешчаным на тэрыторыі другой пляцоўкі завода «Аўтагідраўзмацняльнік», працуе 57 чалавек. Яны сабралі ўжо некалькі сотняў аўтамабіляў з гатовых машынакамплектаў, што прывозяцца морам з Кітая праз літоўскі порт Клайпеда.

Частку аўтамабіляў ўдалося рэалізаваць. Большасць купілі дзяржструктуры. Самым буйным аптовым пакупніком стала Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Набываюць аўтамабіль і фізічныя асобы. Аднак сказаць, што кітайскія машыны з Барысава расхопліваюць як гарачыя піражкі, пакуль нельга. Пра гэта сведчаць здымкі, зробленыя на адной з ахоўных стаянак за горадам. Сюды звозіцца прадукцыя СЗАТ «БелДжы», якая пакуль не знайшла свайго пакупніка і якая відавочна не змяшчаецца на ўласных вытворчых плошчах.

Вядома, нерэалізаваных кітайскіх машын «Джылі» пакуль значна менш, чым нерэалізаваных трактароў «Беларусь», але іх колькасць (а аўтамабіляў на ахоўнай стаянцы больш за сотню) таксама ўражвае.

Раней паведамлялася, што ў апошнім квартале гэтага года ў Барысаве збяруць аж тры тысячы легкавых кітайскіх аўтамабіляў. А на працягу 2014—2015 гадоў у Перасадах пад Барысавам мае быць пабудаваны аўтазавод вытворчай магутнасцю 120 тысяч машын у год.

Але ці хопіць ахоўных стаянак?

Каментары21

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка Лукашэнкі скончыла сваё навучанне ў Маскве11

Віцэ-спікерамі Каардынацыйнай рады абяруць Анатоля Міхнаўца і Яўгена Андрэйчыка10

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван1

У Літве дэнансавалі пагадненне з Беларуссю аб прыгранічным руху, якое і так ніколі не працавала2

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы згубіла дакументы на Мальце і ўжо пяць дзён не можа вярнуцца8

Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ

Як Ілан Маск зрабіў хітом скандальны фільм пра барацьбу з мігрантамі16

УСУ заявілі пра ўдары па яшчэ двух мастах на акупаваных тэрыторыях2

Вялікі адронны калайдар надоўга спыніў працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць