Здарэнні1616

«Залатая моладзь» пад Слонімам пратараніла машыну ДАІ на хуткасці 200 км/г - фоты

Аўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі ўзляцеў у паветра і перакуліўся.

Здарэнне адбылося ўначы на 20 снежня каля вёскі Новая Стража Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. 

Як паведаміла прэс-служба абласнога ДАІ, патрульная машына рухалася ў бок Слоніма, калі на вялізнай хуткасці яе пратараніла «Аўдзі А8». Ад удару ззаду патрульны аўтамабіль адарвала ад зямлі, ён праляцеў некалькі метраў і апынуўся на даху ў кювеце. На шчасце, супрацоўнікі ДАІ сур'ёзна не пацярпелі. Іх заціснула ў салоне, выбрацца ім дапамаглі кіроўцы машынаў, якія сталі сведкамі здарэння.

«Аўдзюха» ж з'ехала ў бок Слоніма. Усіх супрацоўнікаў ДАІ рэгіёна паднялі па трывозе. А 5-й гадзіне раніцы віноўніка аварыі і пасажыра, які быў разам з ім, знайшлі ў прыдарожнай кавярні. Хлопцы распівалі алкагольныя напоі.

Прадстаўнікі «залатой моладзі» Слоніма, работнікі аднаго з самых паспяховых мясцовых прадпрыемстваў, спачатку рабілі выгляд, што не разумеюць, чаму іх затрымалі. Але пазней яны прызналі сваю віну, раскаяліся і паведамілі, што на момант аварыі ехалі з хуткасцю 200 кіламетраў за гадзіну.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць