Улада1313

Туск папярэджвае, што Расія актыўна ўмяшаецца ў справы Украіны пасля Алімпіяды

Кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск падчас сваіх сустрэч з лідарамі Еўрапейскага Саюза на гэтым тыдні папярэджвае іх аб магчымым «чорным сцэнарыі» развіцця падзей ва Украіне.

На яго думку, ва Украіне можа мець месца абвастрэнне канфлікту пасля завяршэння Зімовых Алімпійскіх гульняў у Расіі пасля 23 лютага.

Як перадае карэспандэнт УНІАН з Варшавы, пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Польскага радыё (IAR) са спасылкай на неафіцыйную інфармацыю.

«Старшыня нашага ўрада казаў у Брусэлі, што дэстабілізацыя можа мець месца пасля Алімпіяды ў Сочы, таму што тады Расія зноў пачне ўмешвацца ва ўнутраныя справы Кіева. Калі дойдзе да абвастрэння канфлікту, Варшава баіцца масавага наплыву бежанцаў з Украіны», — паведамляе агенцтва.

Паводле яго дадзеных, Туск падчас учорашніх перамоваў з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу таксама папярэдзіў яго аб магчымасці перабояў з пастаўкамі газу ў Еўрасаюз у выпадку, калі да ўлады ў Украіне прыйдзе апазіцыя, паколькі тады Расія можа «закруціць газавы кран».

Сярод тэм, якія кіраўнік польскага ўрада ўчора абмяркоўваў ў Брусэлі, таксама была тэма дапамогі Украіне.

Аднак, па дадзеных IAR, Еўрасаюз не мае прапанаваць Украіне нічога новага.

«Гаворыцца толькі пра падтрымку ЕС у перамовах з МВФ і пра пазыкі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця», — адзначае IAR.

Агенцтва заўважае, што падчас перамоў прагучала думка, што трэба прапанаваць Украіне сяброўства ў Еўрапейскай супольнасці, але — па крайняй меры на сённяшні дзень — вельмі цяжка ўявіць, што ўдасца атрымаць на гэта згоду ўсіх дзяржаў.

Адначасова прэс-сакратар польскага ўрада Малгажата Кідава-Блоньска ў каментары УНІАН паведаміла, што прэм'ер-міністр Польшчы падчас сваіх перамоваў з лідарамі ЕС спрабуе іх перш пераканаць у дадатковай падтрымцы Украіны, прызнаўшы, што абмяркоўваюцца таксама «складаныя сцэнарыі».

«Кіраўнік урада, у першую чаргу, хоча пераканаць лідараў ЕС падтрымаць Украіну, каб ЕС не зачыняў дзверы перад Украінай і тое, што ён казаў у інтэрв'ю для польскага і ўкраінскага тэлебачання, — каб яна сама знайшла рашэнне канфлікту», — адзначыла яна.

Суразмоўца агенцтва сказаў, што, нягледзячы на розныя страхі, апошнія падзеі ва Украіне дэманструюць тое, што можна «мудра і мірна» вырашыць канфлікт.

«Усё ведаем, што трэба Украіне дапамагчы, і цяпер думаем пра тое, як прапанову аб асацыяцыі, якая не была падпісаная, зрабіць яшчэ больш прывабнай», — адзначыла прэс-сакратар.

Нагадаем, раней на гэтым тыдні Туск заявіў у інтэрв'ю польскаму тэлеканалу TVP і 5 каналу, што Еўрасаюз можа палепшыць умовы Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС, якое ўкраінская ўлада адмовілася падпісаць у лістападзе 2013 года.

Гэтую заяву ён зрабіў напярэдадні свайго турнэ ў ЕС, падчас якога планаваў абмеркаваць сітуацыю ва Украіне з лідарамі еўрапейскай супольнасці. Туск ужо правёў перамовы з прэм'ерамі Вышаградскай чацвёркі, кіраўніком Еўракамісіі, кіраўніком Еўрапарламента, прэзідэнтам Францыі. Раней ён таксама расмаўляў на гэтую тэму з кіраўніком Савета ЕС і прэзідэнтам Швейцарыі.

Сёння плануецца сустрэча Туска з канцлерам Германіі Ангелай Меркель і з прэм'ерам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць