Абвінаваціць Украіну ў пастаўках зброі тэрарыстам і ціснуць на яе на міжнародным узроўні — такую аперацыю расійскіх спецслужбаў выкрыла Служба бяспекі Украіны.
Там распавялі, што ў 2012 годзе палкоўнік ФСБ Аляксей Аляксандравіч Чэпік завербаваў грамадзяніна Украіны «О». Як доказ, апублікавалі размовы ў Skype, якія былі ў студзені— лютым гэтага года.
Чэпік даручыў грамадзяніну «О» ўстанавіць кантакт з актывістамі і кіраўніцтвам УНА-УНСО, у прыватнасці, Сашко Білым.
А па магчымасці, самому ўліцца ў шэрагі арганізацыі. Наступным па задуме павінны былі стаць кантрабандныя пастаўкі стралковай зброі ў Расійскую Федэрацыю. Яны павінны былі ажыццяўляцца пад кантролем ФСБ. Аднак, як толькі тавар бы трапіў на тэрыторыю Расіі, то яго пастаўшчыкоў затрымалі б ці забілі. А потым бы выставілі прэтэнзіі да Украіны, каб падарваць яе міжнародны імідж.
Зараз у СБУ не ўдакладняюць, ці ўдалося затрымаць кагосьці з удзельнікаў змовы. Раней СБУ затрымала сепаратыста, які планаваў арганізаваць беспарадкі на Данеччыне.
Як вядома, член Правага сектара Аляксандр Музычка, вядомы як Саша Белы, загінуў на Ровеншчыне.
У міліцыі сцвярджаюць, што Музычка быў членам АЗГ і знаходзіўся ў вышуку. Спачатку сілавікі заявілі, яго смяротна паранілі падчас затрымання, бо ён адкрыў агонь у бок байцоў спецпадраздзялення «Сокал», якія спрабавалі яго затрымаць.
Затым у МУС сцвярджалі, што Музычка застрэліўся сам.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары