Меркаванні2121

Мітрапаліт Павел і грахі

Піша Наталка Васілевіч.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел устойліва асацыюецца ў грамадскасці сваімі словамі пра «чарнобыльскі кранік «, і нават атрымаў за гэта мянушка «Мітрапаліт кранік». У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі ён зноў адкрыў балючы для беларусаў кранік:

«Па заканчэнні хроснага ходу Патрыяршы Экзарх звярнуўся да тых, хто моліцца з пропаведдзю пра свята Уваскрэсення Хрыстова. Закрануўшы тэму памяці чарнобыльскай катастрофы, Высокапраасвяшчэнны Уладыка нагадаў, што падобныя няшчасці адбываюцца па патурання Божаму за грахі людзей, якія адварочваюцца ад Госпада і вядуць багаборніцкі лад жыцця».

Што называецца, знойдзеная ўніверсальная форма пропаведзі. Цяпер, выступаючы ў дзіцячым анкацэнтры, Мітрапаліт можа заявіць, што «хваробы адбываюцца па патуранні Божаму за грахі людзей, якія адварочваюцца ад Госпада і вядуць багаборніцкі лад жыцця».

На 9 Мая пропаведзь ўжо гатовая, бо і «вайны адбываюцца па патуранні Божаму за грахі людзей, якія адварочваюцца ад Госпада і вядуць багаборніцкі лад жыцця». Для Курапатаў, дзе сёння а 2 гадзіне дня набажэнства аб загінуўшых у гады рэпрэсій, таксама шаблон ёсць: «рэпрэсіі адбываюцца па патуранні Божаму за грахі людзей, якія адварочваюцца ад Госпада і вядуць багаборніцкі лад жыцця». У Трасцянцы можна ўспомніць натхняльную думка, што «Халакост адбываецца па патуранні Божаму за грахі людзей, якія адварочваюцца ад Госпада і вядуць багаборніцкі лад жыцця».

Мітрапаліт Павел нам дадзены «па патуранні Божаму за грахі людзей, якія адварочваюцца ад Госпада і вядуць багаборніцкі лад жыцця».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць