Улада99

Таталітарызм + таталізатар = таталітарызатар

Каго з актывістаў пасадзяць наступным? З’явіўся палітычны таталізатар. 

Перад пачаткам чэмпіянату свету па хакеі ў інтэрнэце запрацаваў сайт totalitizator.com, дзе можна зрабіць стаўку, каго з грамадскіх актывістаў наступным пасадзяць на суткі.

На сайце нельга зарабіць грошы. Зроблены ён з мэтай прыцягнення ўвагі да пытанняў правоў чалавека ў Беларусі.

Першы крок выбраць кагосьці з актывістаў, напрыклад, Паўла Вінаградава ці Міколу Дземідзенку. Можна прачытаць каротку біяграфію. А пасля абраць дату затрымання, тэрмін зняволення і артыкул па якім будзе сядзець малады чалавек. Вядзецца таксама дзённік таталізатара: спіс асоб, якія ўжо атрымалі тэрміны зняволення.

Аўтар ідэі — рэкламны кансультант Юлія Ляшкевіч. Дызайн сайта распрацаваў Стась Карпаў. «Многія мае сябры не верылі, што перад чэмпіянат свету будуць прэвентыўныя арышты.

А людзей саджаюць на суткі адзін за адным. І ніякага інтарэсу гэта не выклікае, бо Украіна адцягнула ўсю ўвагу. Ніхто нават не робіць перапостаў у фэйсбуку. Мяне пытаюцца, ці не лічу я гэтую ідэю цынічнай. Не, яна менш куды менш цынічная за дзеянні ўладаў, што арыштоўваюць людзей. Форма таталізатара перад чэмпіянатам свету абраная невыпадкова, бо спорт і букмекерскія стаўкі заўсёды ідуць побач. Гэта важна для арыштаваных людзей, паказаць, што пра іх памятаюць», — кажа Юлія Ляшкевіч.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд10

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць