Грамадства3333

Першай намесніцай міністра культуры стала ідэолаг з Адміністрацыі прэзідэнта ФОТА

Начальніца ўпраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Ірына Дрыга прызначаная першай намесніцай міністра культуры. На гэтай пасадзе яна зменіць Уладзіміра Карачэўскага.

Дагэтуль спадарыня Дрыга некалькі разоў з’яўлялася ў СМІ. Напрыклад, у студзені 2012-га яе ўспомніў спявак Зміцер Вайцюшкевіч, ягоны канцэрт не прайшоў узгаднення ў Ірыны Дрыгі.

«Cумна мне, так хацела спадзявацца, што надыдзе адліга, а тут перашкаджае нейкая Ірына Дрыга… Давядзецца прыняць за дадзенасць і далей сядзець у падполлі, ды пакрысе рабіць падкоп знізу», — жартаваў тады Вайцюшкевіч у каментары для «Тузіна гітоў».

Гэта была не адзіная забарона для музыкаў з «чорнага спісу», якую «выпісвала» прадстаўніца Адміністрацыі прэзідэнта.

А яшчэ перад гэтым Ірына Дрыга адзначылася выступам адносна зместу школьных падручнікаў. «Трэба сачыць i за iдэалагiчным зместам вучэбнай лiтаратуры», — заявіла яна ў інтэрвію «Звяздзе».

«У якасцi прыкладу можна прывесцi падручнiк па грамадазнаўстве, прызначаны для вучняў 9-х i 10-х класаў. Напрыклад, раздзел пра палiтычных лiдараў суправаджае фатаграфiя кiраўнiкоў дзяржаў «вялiкай васьмёркi». Але цi патрэбна нашым дзецям ведаць у твар кiраўнiкоў Iндыi або Бразiлii?

Цi не лепш было змясцiць фатаграфiю прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з кiраўнiкамi краiн СНД? Цi ў раздзеле «грошы» мы бачым на iлюстрацыi грошы любых краiн, але толькi не беларускiя. Таксама ў падручнiку паведамляецца, што парламент фармiруе ўрад, прызначае i адпраўляе ў адстаўку мiнiстраў. Прабачце, пра парламент якой краiны iдзе размова? Беларускi парламент вырашае iншыя задачы. Напэўна, нашых дзяцей трэба навучаць i выхоўваць усё ж на нашых прыкладах!» — казала будучая першая намесніца міністра культуры.

Варта адзначыць, што Ірына Дрыга была кіраўніком групы па правядзенні маніторынгу ў прыватнай установе адукацыі «Жаночы інстытут «Энвіла». У выніку дзейнасці групы інстытут быў ліквідаваны.

Ірына Дрыга 1970 года нараджэння. Кандыдат педагагічных навук. Бібліёграф.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць22

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць22

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць